Культура2323

«ГАІ Мінгорісполкома», хоць ты ім кол на галаве чашы

Пасведчанне кіроўцы на трасянцы, а талон усё адно па-расейску!

Пасля гучнага скандалу з пасведчаннямі кіроўцы на трасянцы ДАІ паабяцала выправіць прыкры хіб і больш не паўтараць яго. Але літаральна ўчора карэспандэнт «Нашай нівы» атрымаў новае пасведчанне з той самой памылкай — «ГАІ МІНГОРІСПОЛКОМА». Супрацоўнікі ДАІ паабяцалі абмяняць яго бясплатна, але

ўсплыў яшчэ адзін хіб — «недабеларускаскасць» талона, які прыкладаецца да пасведчання.

Нягледзячы на просьбу аформіць усе дакументы па-беларуску, ДАІ ўзяла расійскамоўны ўзор дакумента і проста надрукавала на ім беларускія імя, прозвішча і злапомны «ГАІ МІНГОРІСПОЛКОМА».

Гэта значыцца, што графы «статья КоАП РБ», «Дата нарушения», «Вид взыскания» і іншыя так і не перакладзеныя. Чаму зноў недапрацоўка?

У прэс-службе ДАІ Міністэрства ўнутраных спраў у карэспандэнта «Нашай Нівы» адразу спыталі: «Гэта не вы напісалі на Анлайнеры (на форуме Onliner.by ідзе актыўнае абмеркаванне сітуацыі з новымі пасведчаннямі) пра памылкі?» Даведаўшыся, што пытанне беларускасці пасведчанняў хвалюе далёка не аднаго чалавека, супрацоўнікі параілі вярнуцца ў ДАІ і абмяняць дакументы ў начальства.

Наконт талона было заяўлена, што «гэта такі стандартны выгляд», але супрацоўнікі ДАІ пагадзіліся, што змогуць вырабіць і «нестандартны».

Сёння ўвечары карэспандэнт «Нашай Нівы» паспрабуе дабеларусіфікаваць свае дакументы.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»4

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска мужчына хацеў саскочыць з шостага паверха. Псіхолаг змог яго адгаварыць

Ці ўпадуць сёлета цэны на жыллё?5

Памілаванага і дэпартаванага ўкраінца, які два гады быў у калоніі Шклова, мабілізавалі на фронт10

Як цяпер жыве Наталля Хершэ, якую адправілі ў калонію за сарваную з сілавіка балаклаву2

«Камера настолькі крутая, што можна ўбачыць мадэль тэлефона». Кіроўцы расказваюць, як ДАІ адсачыла іх з тэлефонам за стырном7

На вайне загінуў сын расійскага неанацыста Вячаслава Дацыка13

Оперны тэатр апублікаваў фота дырэктаркі, але перастараўся з фоташопам4

Названы самы высокааплатны акцёр мінулага года

Аргенцінец закахаўся ў беларуску і пераехаў на хутар пад Маладзечнам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»4

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць