Спорт

Марэк Сікора: «Дынама» правяло адзін з найлепшых матчаў сезона

Шосты матч чвэрцьфінальнай серыі плей-оф Заходняй канферэнцыі КХЛ супраць яраслаўскага «Лакаматыва» стаў для мінскага «Дынама» адным з найлепшых у сезоне, заявіў галоўны трэнер беларускай каманды Марэк Сікора на прэс-канферэнцыі пасля заканчэння сустрэчы.

3 сакавіка ў Мінску дынамаўцы зраўнавалі лік у серыі, перамогшы саперніка 5:3 (3:1, 1:1, 1:1). «Думаю, што балельшчыкі ўбачылі добры хакей, асабліва з боку „Дынама“. Былі кідкі, барацьба, галы, бойкі — добры вечар», — сказаў Сікора. Паводле яго слоў, было некалькі трывожна, калі ў пачатку трэцяга перыяду яраслаўцы скарацілі разрыў да мінімуму (3:4), але ў сярэдзіне перыяду Глазачаў закінуў «прыгожую шайбу».

Вырашальны матч адбудзецца 5 сакавіка ў Яраслаўлі. Сікора выказаў надзею, што складаней прыйдзецца «Лакаматыву», які як пераможца Заходняй канферэнцыі лічыцца фаварытам пары.

Пытанне, ці няма боязі за ўзровень судзейства ў Яраслаўлі, выклікала ў Сікоры ўсмешку. Пасля паўзы ён адказаў: «Не баюся». «Я толькі ўсміхаюся», — дадаў галоўны трэнер гасцей Уладзімір Вуйтэк.

Паводле яго слоў, гледачы ўбачылі ў Мінску не такі закрыты хакей, як 1 сакавіка ў Яраслаўлі. Вуйтэк лічыць, што ў «Дынама» жадання перамагчы было больш. Ён павіншаваў Сікору з «заслужанай перамогай», адзначыўшы, што для «Лакаматыва» яшчэ нічога не страчана.

Марэк Сікора паведаміў, што «Дынама» збярэцца 4 сакавіка ў 11 гадзін, паабедае і вылеціць у Яраслаўль, дзе вечарам правядзе трэніроўку і паглядзіць матч «Нафтахімік» — «Авангард» (чвэрцьфінал Усходняй канферэнцыі). Раніцай 5 сакавіка — катанне і перадматчавы сход.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі5

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?2

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада2

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

Вольга Гарбунова: Не хачу, каб апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай67

У сяле пад Кіевам сутычкі і страляніна каля дома з вайскоўцамі. Кажуць, што іх утрымлівалі незаконна8

Упершыню малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій не адбылася ва ўсёй Беларусі. Апошнім здаўся Гомель9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі5

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць