Свет

Верталёты ААН нанеслі ўдары па пазіцыях узурпатара ў Кот-д'Івуары

Верталёты ААН нанеслі ў панядзелак ракетныя ўдары ў Абіджане, побач з рэзідэнцыяй Ларана Гбагбо, які адмаўляецца пакідаць пост прэзідэнта Кот-д’Івуара,
паведамляе Reuters.

Авіяўдары таксама былі нанесеныя па дзвюх вайсковых базах у межах гэтага горада. Раней ААН абвясціла аб пачатку ваеннай аперацыі ў Кот-д’Івуары. Яе мэтай была абвешчаная неабходнасць вываду з ладу ўзбраення Гбагбо.

Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун абвясціў, што сілы Гбагбо спрабавалі выкарыстаць зброю супраць мірнага народа і «блакітных касак».

Тым часам Францыя працягвае пасылаць у Кот-д’Івуар сваіх вайскоўцаў для абароны французскіх грамадзян. У гэтай афрыканскай краіне, былой французскай калоніі, пражывае 12 тыс. французаў.

У панядзелак у Кот-д’Івуар прыбылі яшчэ 150 французскіх вайскоўцаў. Гэтая рота падмацавання была накіравана з Габона, дзе размяшчаецца пастаянная база французскіх узброеных сілаў, паведамляе RFI.

На сённяшні дзень французская ваенная місія «Лікорн» у Кот-д’Івуары налічвае 1650 чалавек. Французскія вайскоўцы кантралююць аэрапорт Абіджана.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная22

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная

Усе навіны →
Усе навіны

Вольга Гарбунова: Не хачу, каб апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай66

У сяле пад Кіевам сутычкі і страляніна каля дома з вайскоўцамі. Кажуць, што іх утрымлівалі незаконна8

Упершыню малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій не адбылася ва ўсёй Беларусі. Апошнім здаўся Гомель9

У Польшчы знайшлі нелегальную вытворчасць вайсковых дронаў. Большасць абвінавачаных — беларусы9

Вялікабрытанія збіраецца значна пастрожыць міграцыйнае заканадаўства2

У Польшчы ўпершыню правядуць вайсковыя вучэнні «кааліцыі ахвотных»2

Пасля дызельнай здзелкі Трампа і Пуціна дэфіцыт паліва абвастрыўся ў самой Расіі3

Беларускія хірургі правялі ўнікальную аперацыю на сэрцы

У Мінску сутыкнуліся два аўтамабілі і запусцілі ланцуговую рэакцыю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная22

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць