Грамадства11

«Тэксты Пачобута не абражаюць і не зневажаюць Лукашэнку і Ярмошыну»

Матэрыялы гарадзенскага журналіста Андрэя Пачобута адпавядаюць прафесійным журналісцкім стандартам і не шкодзяць публічнаму іміджу Аляксандра Лукашэнкі. Да такой высновы прыйшла камісія па этыцы Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Андрэя Пачобута абвінавачваюць у абразе прэзідэнта і паклёпе ў яго адрас.

Камісія па этыцы БАЖ прааналізавала некалькі матэрыялаў Андрэя Пачобута. Гэтыя артыкулы сталі падставай для распачынання крымінальнай справы ў дачыненні да журналіста «Газеты Выборчай».

Для аналізу былі выбраныя тэксты на рускай і беларускай мовах: артыкул «Час закручваць гайкі» ў блогу на сайце «Беларускі партызан» і запіс у асабістым блогу ў Жывым часопісе «Толькі праўда з’яўляецца цікавай».

Паводле высновы камісіі, тэксты Андрэя Пачобута адпавядаюць прафесійным журналісцкім стандартам, не ўтрымліваюць парушэнняў нормаў журналісцкай этыкі, абраз у адрас названых у іх публічных асоб, ніяк не зневажаюць іх чалавечую годнасць і не шкодзяць іх публічнаму іміджу. У ліку публічных асоб, згаданых у матэрыялах гарадзенскага журналіста, — Аляксандр Лукашэнка, Лідзія Ярмошына, Сяргей Дарафееў, экс-кандыдаты ў прэзідэнты Уладзімір Някляеў, Андрэй Саннікаў, Алесь Міхалевіч і Яраслаў Раманчук.

— Абвінавачанне, выстаўленае Андрэю Пачобуту, дастаткова сур’ёзнае — абраза і паклёп у дачыненні да прэзідэнта. Па гэтых артыкулах Крымінальнага кодэкса пакаранне прадугледжвае некалькі гадоў турмы, — адзначыў у гутарцы з карэспандэнтам «Салідарнасці» старшыня камісіі па этыцы БАЖ Анатоль Гуляеў. — І галоўнай нашай мэтай было высветліць ісціну ў гэтай справе. Важна, каб грамадства разумела, пра што ідзе гаворка: «а ці быў хлопчык?» Аналіз матэрыялаў Андрэя Пачобута не выявіў абраз у адрас згаданых у іх публічных персон. Калі б мы сапраўды знайшлі ў тэкстах калегі парушэнне этычных нормаў, то не сталі б пра гэта маўчаць.

На думку Анатоля Гуляева,

адвакат журналіста можа выкарыстоўваць заключэнне камісіі па этыцы як дадатковы аргумент, які пацвярджае невінаватасць Андрэя Пачобута.

Крымінальная справа Андрэя Пачобута знаходзіцца ў судзе Ленінскага раёна Гродна. Па словах жонкі журналіста Аксаны, дата суду пакуль невядомая.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»33

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Літвы ішоў з крамы і захапіўся выступам беларускага вулічнага музыканта30

«Белавія» запускае код-шэрынг з расійскай Red Wings — рэйсы дзвюх кампаній можна будзе купіць адным білетам2

У акупаваным Севастопалі ўзарвалі аўтамабіль. Яго ўладальнік паранены

Турэцкая авіякампанія адмяніла рэйсы ў Маскву праз «сітуацыю з паветранай прасторай»4

«Прыязджаю — возера няма». У Лагойскім раёне за два дні знік вадаём

Паляўнічыя паранілі мядзведзя. Цяпер мясцовым раяць не хадзіць у лес6

Пад Тамбовам на беларускага дальнабойшчыка ляцеў п'яны ў дым кіроўца. Беларус паспрабаваў зрабіць як лепш, але не пашанцавала2

Адзін біў па «грушы», другі ўскрываў аўтамат. Двое хлопцаў абрабавалі два дзясяткі сіламераў1

У Брэсце чачэнец абрабаваў зімбабвійца. Беларус дапамагаў рабаваць, але кашалёк вярнуў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»33

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць