Свет33

Прэзідэнт Латвіі ініцыюе роспуск парламента ў рамках Канстытуцыі

Ён абвінаваціў дэпутатаў у спробах «прыватызацыі дэмакратыі».

Прэзідэнт Латвіі Валдзіс Затлерс абвясціў у суботу па тэлебачанні аб роспуску сойма (парламента) краіны за некалькі дзён да таго, як заканадаўчы орган павінен быў абраць новага кіраўніка краіны.

«Галоўнай задачай было адкінуць усё, што ляжыць у корані недаверу грамадства да ўлады. Гэта не было зроблена. Адно з галасаванняў паказала сур’ёзны канфлікт паміж заканадаўчай і судовай уладай. Сойм праявіў непавагу да суду. На жаль, гэта адбылося не ўпершыню», — заявіў прэзідэнт.

«Мы бачым, што cойм добра сябе адчувае ў атмасферы хлусні», — сказаў Затлерс.

Прэзідэнт нагадаў, што раней сойм адмовіўся зацвердзіць у пасадзе суддзю з добрай рэпутацыяй. Парламент таксама не пераабраў Яніса Майзіціса на пасаду генпракурора.

Прэзідэнт таксама адзначыў, што ў сойме працягваецца гандаль пасадамі. «Пасты раздаюць сваім, як звычайна. Інтарэсы асобных асоб ставяцца вышэй інтарэсаў дзяржавы», — лічыць Затлерс.

«Ці ёсць дасягненні? У нашай краіны яны ёсць. Мы цудоўным чынам за тры гады пераадолелі крызіс. Мы — прыклад. Прыклад дзеяння. Прыклад вынікаў. Будзем сумленнымі — крызіс дапамаглі пераадолець жыхары Латвіі. Дзеля чаго? Няўжо дзеля таго, каб павялічыць прыбытак алігархаў, дазволіць абкрасці сваю краіну? Каб закон стаў няважным лозунгам?.. На гэты раз мы можам казаць не толькі пра раскрадванне краіны. Можна адчуць, што набліжаецца прыватызацыя дэмакратыі», — заявіў прэзідэнт.

У сярэдзіне наступнага тыдня ў сойме павінны былі адбыцца выбары новага прэзідэнта Латвіі, які ў гэтай краіне абірае парлямэнт. Як адзначаюць мясцовыя палітолагі, якая склалася сітуацыя можа пацягнуць за сабой новы віток палітычнага крызісу ў Латвіі.

Затлерс павінен паведаміць пра сваё рашэнне Цэнтрвыбаркаму, які, у сваю чаргу, абавязаны арганізаваць рэферэндум аб роспуску сойма. Калі жыхары Латвіі падтрымаюць прэзідэнта, то будзе абвешчана аб датэрміновых выбарах у парламент. У адваротным выпадку свой пост пакіне Затлерс.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка купіла кватэру ў пісьменніцкім доме, зрабіла там рамонт і праводзіць літаратурныя сустрэчы4

Ларыса Доліна не здаецца — яна хоча спагнаць больш за 2 мільёны даляраў з кур’ераў, якім яна аддала грошы6

Палітычнаму расійскаму блогеру, які хваліць Лукашэнку, забаранілі ўезд у Беларусь6

У беларускіх крамах вывесілі спіс недружалюбных краін29

Закрылі галоўны корпус БДУ1

Аскепкі збітага расійскага беспілотніка ўпалі на Майдане2

Ціханоўская: У Трампа ёсць рычагі, каб вызваліць беларускіх палітвязняў6

Кандыдата хімічных навук асудзілі па справе Гаюна12

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць