На рынку наяўнай валюты насельніцтву прадаецца каля 200 мільёнаў даляраў у месяц».
У Беларусі стабілізаваўся валютны рынак, інфляцыя практычна спыненая, заявіў 27 чэрвеня ў Мінску прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч падчас сустрэчы з дэлегацыяй літоўскіх бізнэсоўцаў.
«Нашы цяжкасці — часовыя. Мы практычна ўжо спынілі інфляцыю, запрацаваў валютны рынак. Штодня паміж прадпрыемствамі ажыццяўляюцца здзелкі на 70 мільёнаў даляраў.
На рынку наяўнай валюты насельніцтву прадаецца каля 200 мільёнаў даляраў у месяц»,— заявіў Мясніковіч, перадае Інтэрфакс.
Кіраўнік урада адзначыў, што для інвестараў будуць створаныя «ўсе ўмовы, аж да ўмоў свабодных эканамічных зон». Ён нагадаў, што з 1 студзеня будучага года пачынае рэальна працаваць адзіная эканамічная прастора з Расіяй і Казахстанам, што таксама павінна прыцягваць інвестараў.
Мясніковіч акцэнтаваў увагу на тым, што ў ходзе перамоваў з літоўскімі бізнэсменамі будуць абмяркоўвацца пытанні, звязаныя «з рэфармаваннем адносін уласнасці».
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары