Беларусь пагасіць запазычанасць за расійскую электраэнергію, заявіў 29 чэрвеня напрэс-канферэнцыі ў Мінску міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў. «Мы заплацім», — сказаў ён.
Што да далейшага імпарту электраэнергіі з Расіі, то, паводле слоў Снапкова, рашэнне наконт гэтага ўрад будзе прымаць зыходзячы з эканамічнай мэтазгоднасці.
«У нас дастаткова магутнасцяў для забеспячэння ўнутраных патрэб электраэнергіяй», — сказаў ён. Пытанне аб імпарце, паводле слоў Снапкова, будзе вырашаць Міністэрства энергетыкі. Калі цэны будуць прымальнымі, то пэўную колькасць электраэнергіі Беларусь можа імпартаваць, дадаў кіраўнік Мінэканомікі.
Каментары