Меркаванні1717

«Штодзень рабочыя сядзяць на раскладзеным каля дома смецці і папіваюць піва»

Жыхар Маладзечна напісаў, як адбываецца падрыхтоўка да «Дажынак» у асобна ўзятым доме.

Жыхар Маладзечна напісаў, як адбываецца падрыхтоўка да «Дажынак» у асобна ўзятым доме.

У рэдакцыю «НН» звярнуўся жыхар Маладзечна, дзе, як вядома, сёлета адбудзецца святкаванне «Дажынак». Ён паскардзіўся на тое, якім чынам адбываецца рамонт аднаго з дамоў. Да ліста ён прыклаў некалькі дзясяткаў фота. Паводле яго словаў, рамонт цягнецца не адзін месяц. З пашпарту аб’екту ж вынікае, што рамонт мусіў пачацца ў лютым і скончыцца праз месяц.

«Дом нумар 54 па вуліцы Вялікі Гасцінец рамантуюць ужо 4-ы месяц. Пакуль яго жыхары атрымліваюць толькі страты. Кожны, нават невялікі дождж выклікае патоп на 2-х паверхах»
— піша ён. Вось як, па яго словах, выглядае працоўны дзень рамонтнікаў: «Кожны дзень, у любы час дня, выходзячы з дому, я назіраю толькі карціну, як рабочыя сядзяць на раскладзеным каля дома смецці і папіваюць піва. Добра, калі яны наогул знаходзяцца на аб'екце, некалькі тыдняў іх не было ні відаць, ні чуваць».

Жыхар дома скардзіцца, што іх двор больш падобны на велізарную звалку, дзе валяецца ўсё — ад жалеззя да старога шыферу.

Далей ён пералічвае страты, якія нібыта панеслі жыхары дома ў часе рамонту. У выніку таго, што рабочыя падпіралі ўваходныя дзверы і не выключалі пры гэтым дамафон, апошні сапсаваўся. А набывалі яго жыхары на ўласныя сродкі.

Пасля моцнага дажджу на трэцім паверсе заліло тры кватэры. Адна з затопленых кватэр у сваю чаргу падтапіла жытло паверхам ніжэй. Акрамя таго, вадой заліло пад’езд, які жыхары дома рамантавалі таксама самастойна.
Абураны мужчына задаецца пытаннем, хто будзе кампенсаваць нанесеную шкоду.

У інфармацыйным аддзеле будаўнічай фірмы «Сервіс Тэк Кампанія» (Магілёў), якая займаецца рамонтам дома №54, карэспандэнту «НН» спачатку параілі патэлефанаваць праз гадзіну, каб пачуць каментар дырэктара. Праз гадзіну адказалі, што кіраўніцтва, на жаль, адсутнічае.

І дадалі, што па іх звестках, на азначаным аб’екце ў Маладзечна ў кампаніі ніякіх сур’ёзных праблем не зафіксавана.
Мы перадалі прэтэнзіі жыхароў дома ў Маладзечне кіраўніцтву «Сервіс Тэк Кампанія».

***

Магілёўская будаўнічая фірма «Сервіс Тэк Кампанія» працуе па ўсёй тэрыторыі Беларусі. На яе сайце размешчаныя рэкамендацыйныя і ўхвальныя лісты ад Магілёўскага будаўнічага трэсту №12, Упраўлення камунальных прадпрыемстваў Магілёва і таксама калегаў-прыватнікаў.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі ўшчэнт п'яны малады беларус-бяспраўнік збіў матацыкліста і ўцёк5

Пуцін змяніў «план перамогі»: замест прарыву на фронце — вайна гарадоў35

Пілот Flydubai хацеў разбіць самалёт аб тэрмінал аэрапорта ў Тэль-Авіве2

У Расіі магчымая ўспышка чумы. Нават Белы дом сочыць за сітуацыяй18

Беларусь адправіла партыю калію ў ЗША11

Маладую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»4

У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы

Хто з беларускіх бізнэсаў увайшоў у топ-501 найбуйнейшых кампаній Латвіі1

Як на ўскраіне Мінска будуецца квартал панэльных таўнхаусаў ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць