Грамадства3434

Праваслаўны святар з-пад Вілейкі кінуў выклік міліцыі

Ён адмовіўся ад дактыласкапіі, бо гэта «прыніжэнне гонару і годнасці».

Протаярэй Ігар Прылепскі служыць у храме св. Апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Касута Вялейскага раёну, ён шматдзетны бацька. Як і ўсім беларускім мужчынам, яму прыйшла позва — з’явіцца ў міліцыю, каб прайсці дактыласкапію.

Але святар адмовіўся ад дактыласкапіі. Тады яму прысудзілі штраф — 700 000 руб. паводле артыкулу 23.4 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях з фармулёўкаю «непадпарадкаванне законнаму патрабаванню працаўнікам праваахоўных органаў». Як патлумачыла юрыстка Святлана Шлома, гэты артыкул ужываюць да ўсіх, хто адмаўляецца ад дактыласкапіі. «Паводле закону ваеннаабавязаны чалавек мусіць адкатаць пальцы, але калі ён адмовіцца, то ніякага пакарання за гэта ў законе не прапісана. Спачатку грамадзяне гэтым карысталіся, але пасля міліцыянты пачалі шукаць выйсце — і знайшлі яго ў «непадпарадкаванні законным патрабаванням», — кажа эксперт.

Сам святар гэтак тлумачыць сітуацыю: «Наколькі мне вядома (так было і ў маім выпадку), пры звароце да людзей працаўнікі міліцыі кажуць, што дактыласкапія абавязковая для ўсіх — закону, мякка кажучы, гэта не адпавядае. На судзе я згадаў пра гэты факт як пра наўпроставы падман і атрымаў тлумачэнне, паводле якога працаўнікі міліцыі выконваюць унутранае распараджэнне Міністэрства ўнутраных справаў, і, такім чынам, падману тут няма. Вымушаны пагадзіцца — падману няма, але ёсць спроба падпарадкаваць чалавека, які не служыць у МУС, унутранаму распараджэнню гэтай інстанцыі, што, натуральна, ніякім законам не можа быць падтрымана.

У сувязі з гэтым узнікае пытанне: чаму пры звароце да мяне, грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (і не толькі да мяне), з прапановаю здаць адбіткі пальцаў працаўнік міліцыі спасылаецца не на адпаведны Закон РБ, а на ўнутранае распараджэнне МУС, і кажа пры гэтым, што ў нас здзейсненыя тэракты (маючы на ўвазе падзеі ў Мінску падчас свята на Кастрычніцкай плошчы) ды іншыя злачынствы? Я трапіў у спіс падазраваных? Але дзе ж тады прэзумпцыя невінаватасці? Выбачайце, але такі падыход да справы — не што іншае, як прыніжэнне маіх чалавечых гонару і годнасці».

На сёння, як кажуць эксперты, застаўся толькі адзін легальны спосаб адтэрмінаваць дактыласкапію — патрабаваць праводзіць яе на электронным абсталяванні. У Беларусі ўсяго пара такіх апаратаў, чарга на яго расцягнулася некалькі месяцаў. Так што праваахоўнікі хутчэй адмовяцца ад працэдуры, чым будуць дамаўляцца даставіць апарат.

Каментары34

Цяпер чытаюць

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры26

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Усе навіны →
Усе навіны

«Папярэднічаў працяглы канфлікт». Следчыя расказалі падрабязнасці пра забойства падлетка ў гомельскім каледжы3

Адну з мінскіх паліклінік затапіла гарачай вадой

У Мінску неадэкватны мужчына разграміў дзіцячы сад4

Што плануе беларуская моладзь? Дзяўчаты — палепшыць матэрыяльнае становішча, хлопцы — стварыць сям'ю18

У беларускай правінцыі масава закупаюцца бронекамізэлькамі13

Беларусы сталі часцей жаніцца, але разводзяцца па-ранейшаму шмат4

Вэнс раскрытыкаваў «таргі» паміж Украінай і Расіяй за «некалькі квадратных кіламетраў»12

Іран зноў закрыў Армузскі праліў з-за дзеянняў Ізраіля16

У Акадэміі навук заклікалі беларусаў актыўна лавіць тры віды рыб5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры26

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць