Эканоміка

Аб’яднаная малочная кампанія будзе створаная ў Беларусі да канца года

Доля дзяржавы ў ёй складзе больш за 25%.

Аб’яднаная малочная кампанія будзе створаная ў Беларусі да канца бягучага года. Аб гэтым паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Русы падчас урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 60-годдзю з дня ўтварэння агракамбіната «Сноў» (Нясвіжскі раён).

Кампанія будзе створана на базе Мінскай і Брэсцкай абласцей. Мяркуецца, што

доля дзяржавы ў ёй складзе больш за 25%.
Падобныя прадуктовыя аб’яднання будуць стварацца і ў іншых сферах. На думку Міхаіла Русага, беларускую прадукцыю трэба выводзіць на рынак пад адным брэндам, у якім былі б сканцэнтраваны ўсе віды прадуктаў харчавання (мясныя вырабы, малочная прадукцыя, прадукты перапрацоўкі гародніны).

Стварэнне аб’яднаных структур дазваляе непасрэдна выходзіць на гандлёвыя сеткі, дзе адной з умоў з’яўляецца пастаўка шырокага асартыменту і вялікіх аб’ёмаў прадукцыі. Невялікім прадпрыемствам гэта зрабіць складана. Акрамя таго, існуюць магчымасці для манеўру — у выпадку незапатрабаванасці аднаго тавару можна замяніць іншым.
На прыкладзе аб’яднанай малочнай кампаніі будзе прадэманстраваны вопыт развіцця сыравінных зон. Міхаіл Русы лічыць няправільным, што непасрэдныя вытворцы прадукцыі сельскай гаспадаркі атрымліваюць нязначны прыбытак, у той час як асноўныя даходы маюць перапрацоўшчыкі і гандаль. Інвестары цікавяцца праектамі, якія хутка акупляюцца, а Беларусь зацікаўлена таксама ў развіцці малочна-таварных комплексаў. Тут акупнасць — не менш за 10 гадоў, тады як у перапрацоўцы праекты акупляюцца за два гады. «Мы ставім задачу, каб не толькі перапрацоўшчыкі, але і вытворцы атрымлівалі дывідэнды», — адзначыў Міхаіл Русы.

«Да канца года мы створым дзве буйныя прадуктовыя кампаніі, астатнія будуць працаваць у рамках холдынгаў. Па малочнай кампаніі рыхтуем першую прапанову на 1,1–1,2 млн.т малака перапрацоўкі», — сказаў Міхаіл Русы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю3

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

У Японіі цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з мядзведзем3

Адкуль у Ціханоўскага крыўда праз грошы на зубы? Разбіраемся ў гісторыі32

«Белавія» зможа купляць самалёты і запчасткі Boeing5

Беларуская чыгунка паказала новыя пасажырскія вагоны ў фірмовым стылі8

Беларус прайшоў больш за 100 кіламетраў дзеля хворай дзяўчынкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць