Меркаванні22

Пратасевіч: Сітуацыя з Бандарэнкам няхай паўплывае на пашырэнне санкцый ЕС

Заявіў кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па адносінах з Беларуссю Яцак Пратасевіч.

Сітуацыя са зняволеным Дзмітрыем Бандарэнкам, каардынатарам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», можа паўплываць на рашэнне Рады ЕС аб пашырэнні эканамічных санкцый адносна Беларусі, заявіў кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па адносінах з Беларуссю Яцак Пратасевіч.

«Я асабіста буду размаўляць з польскім міністрам замежных спраў, які ажыццяўляе зараз старшынства ў ЕС, каб сітуацыі са спадаром Бандарэнкам была нададзена асаблівая ўвага і каб абыходжанне з гэтым зняволеным паўплывала на рашэнне аб тым, ці пашыраць эканамічныя санкцыі», — сказаў Пратасевіч у інтэрв’ю Polskie Radio 28 ліпеня.

Паводле слоў еўрапарламентарыя, на падставе звестак з дыпламатычных крыніцаў, міністры замежных спраў краін ЕС падрыхтавалі спіс беларускіх кампаній, якія могуць трапіць пад санкцыі.

«Існуе поўнае паразуменне, спіс гатовы. Цяпер гэта толькі пытанне палітычных рашэнняў»,
 — падкрэсліў еўрапарламентарый. Пашырэнне эканамічных санкцый уяўляе для беларускіх уладаў вялікую небяспеку, дадаў ён.

Пратасевіч заявіў, што будзе спрабаваць перашкодзіць адпраўцы прааперыраванага Бандарэнкі ў калонію. Дэпутат паведаміў, што сям’я Бандарэнкі падала яму медыцынскую дакументацыю аб захворванні Дзмітрыя, і ён папрасіў міністра аховы здароўя Польшчы Эву Копач знайсці спецыяліста, здольнага ацаніць стан здароўя зняволенага. У выніку Пратасевіч атрымаў пісьмовае заключэнне польскага нейрахірурга Томаша Траяноўскага, які пацвердзіў, што хвароба Бандарэнкі патрабуе аператыўнага ўмяшання, а таксама выключае фізічную працу да і пасля аперацыі.

«На падставе гэтага заключэння мы будзем яшчэ больш актыўна дабівацца ад беларускіх уладаў адмовы ад намеру адправіць спадара Бандарэнку ў калонію або працоўны лагер, паколькі мы маем незалежнае прафесійнае сведчанне, што гэта сапраўды можа пагражаць яму інваліднасцю», — заявіў Пратасевіч.

Зміцер Бандарэнка, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава на выбарах 2010 года, асуджаны на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па справе аб масавых беспарадках 19 снежня. 26 ліпеня яму зрабілі аперацыю на пазваночніку ў 5-й клінічнай бальніцы Мінска. Пры гэтым яму было адмоўлена ў кансультацыі нейрахірурга. Сваякі і сябры Дзмітрыя апасаюцца, што адпраўка ў калонію пасля цяжкай аперацыі можа прывесці яго да інваліднасці.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску1

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску

Усе навіны →
Усе навіны

У Львове прызыўнік напаў на работніка ваенкамата і перарэзаў яму горла6

Латвія апублікавала імя беларускага шпіёна і імёны яго расійскіх калег3

Яноціха Ясенія, якая нелегальна прыехала з ЗША, знайшла мужа ў Баранавічах1

Загадчык аддзялення бальніцы пісаў пра «абасцаных алкашоў». Як адрэагавала кіраўніцтва?12

Макрон Трампу: Сур’ёзныя людзі не кажуць сёння адно, а заўтра другое4

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне32

Страшна і сумна: жыхарка Жлобіна паказала мясцовы парк5

Муж былой кіраўніцы Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША любіць адзяваць жаночае і бамбічныя накладныя грудзі10

Прыпынена дзеянне пасведчання выдавецтва «Тэхналогія»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску1

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць