Меркаванні

Гэта — адна зь вехаў усталяваньня Беларусі як дзяржавы

Расейскі палітоляг Дзьмітры Фурман пра выніка нафтагазавага канфлікту: «Гэта яшчэ адзін, вельмі важны крок на шляху ліквідацыі асобых адрозьненьняў на постсавецкай прасторы, яшчэ адзін крок на шляху ліквідацыі рэштак СНД, рэштак Расейскай імпэрыі і рэштак СССР».

Пагадненьне, падпісанае сёньня паміж ўрадамі Беларусі і Расеі, мае тры аспэкты ‑ лічыць вядомы расейскі палітоляг, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытуту Эўропы Расейскай акадэміі навук Дзьмітры Фурман.

Фурман: «Па‑першае, гэта, зразумела, кампраміс і нармальны кампраміс, больш‑менш прымальны для абодвух бакоў. Добра што ў Беларусь упершыню з Новага году пайшла нафта.

Другі момант — гэта яшчэ адзін, вельмі важны крок на шляху ліквідацыі асобых адрозьненьняў на постсавецкай прасторы, яшчэ адзін крок на шляху ліквідацыі рэштак СНД, рэштак Расейскай імпэрыі і рэштак СССР.

Цяпер Расея застаецца адна, яна абкружаная колам не васалаў і паўсяброў, а краінамі па ўсім пэрымэтры расейскай мяжы, зь якімі ў нас (амаль з усімі) складаныя дачыненьні і канфлікты. Зараз да іх дадалася Беларусь.

Трэці аспэкт — уласна беларускі, які тычыцца беларускай гісторыі. Мне здаецца, што гэта ‑ адна зь вехаў усталяваньня Беларусі як дзяржавы, якая ўсьведамляе сябе як незалежная, як дзяржавы, якая назаўжды. Гэта адзін з крокаў на шляху набыцьця Беларусьсю незалежнасьці ‑ незалежнасьці эканамічнай, але перш за ўсё псыхалягічнай».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўніку «Гардарматэрыялаў» далі чатыры гады калоніі. Ён не прызнаў віну2

У Барысаве жанчына кінулася з моста ў ваду5

Гадзіннік Дзяніса Кучынскага сапраўды каштуе $430 тысяч? Расследавальнікі прамахнуліся ў дзесяць тысяч разоў42

«Каханы мой чалавек». Падрабязнасці трагедыі ў Брэсце, дзе забілі 35‑гадовую жанчыну і яе маці3

«Паспела адвесці вазок з дзіцем убок»: мінчанка распавяла пра напад алабая9

Азараў расказаў сваю версію «справы BYPOL», па якой трое беларусаў атрымалі ад 17 да 25 гадоў7

У нямецкім горадзе паставілі велізарнага сатану. Шмат каму гэта не спадабалася7

Беларуска, якая знікла ў Швейцарыі, выйшла на сувязь

У Беларусі хочуць перанесці тэрміны падачы дэкларацый і аплаты падаткаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць