Музыка11

Новы альбом дуэта «Аляксандра і Канстанцін» выйдзе ў 2012 годзе

паведамілі 29 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску ўдзельнікі дуэта.

У новы альбом увойдуць, у прыватнасці, трэкі «Масленіца» і «Арол» у новай аранжыроўцы. Паводле слоў Аляксандры Кірсанавай, для запісу альбома яны «вярнуліся на 10–12 гадоў назад».

«Калі мы пісалі першыя песні, усё гэта было настолькі спантанна, — сказала яна. — Мы выйгралі ў адным з тэлевізійных конкурсаў 100 гадзін запісу ў студыі, і тады, яшчэ зусім юныя, у студыі спехам усё сыгралі. Цяпер з пазіцыі дзесяцігадовага вопыту творчага жыцця і выступленняў мы трохі гэта пераасэнсавалі, і з’явілася шмат думак, якіх нам тады не хапіла. Мы зрабілі паўнавартасныя аранжыроўкі, перапісалі некалькі старых песень у новым гучанні».

«Мы паціху запісваем новы альбом, усё не так хутка адбываецца. Праблем шмат ва ўсіх, і ў нас у тым ліку. Мы рэальна глядзім на рэчы, таму паўнавартасны дыск адкладзем да наступнага года», — дадаў Канстанцін Драпеза.

Паводле яго слоў, сёлета дуэт выпусціць сінгл, які складаецца «дзесьці з сямі песень». У гэтым сінгле, як сказалі музыканты, Канстанцін «выкажацца некалькімі аўтарскімі інструментальнымі кампазіцыямі». Акрамя песень на беларускай мове ў сінгл таксама ўвойдуць англамоўныя і некалькі рускамоўных кампазіцый.

Радыёстанцыі, адзначыў Драпеза, лічаць за лепшае «раціраваць 75% беларускага, але, на жаль, на рускай мове». «Для таго каб нейкім чынам зарабляць грошы, мы вымушаны пісаць рускамоўныя песні, запісваць іх і аддаваць на радыёстанцыі», — растлумачыў музыкант.

***

Дуэт «Аляксандра і Канстанцін» быў створаны ў 1998 годзе ў Барысаве. Музыканты выступалі больш як у дзесяці краінах, у прыватнасці ў Расіі, ва Украіне, у Літве, Польшчы, Германіі, Турцыі, на Мальце.

Выканаўцы сталі лаўрэатамі такіх конкурсаў і фестываляў, як «Славянскі базар у Віцебску — 2002», Ethnosfera 2002 (Польшча), «Астана-2003» (Казахстан), Palangos Gaida 2005 (Літва), Discovery 2006 (Балгарыя). У 2004 годзе з песняй My Galileo дуэт упершыню ў гісторыі Беларусі выступіў ад краіны на конкурсе «Еўрабачанне» ў Турцыі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце5

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

З расійскай Бураціі пайшлі ваяваць супраць Украіны бацька і сын. Абодва загінулі3

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь31

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

У ЗША выпусцяць надзвычай вялікую манету з выявай Трампа10

Бізнэсмен набыў для парка «Сула» арыгінальнае выданне Статута ВКЛ5

Марына Адамовіч: Дазвол вызваленым заставацца ў Беларусі — рэха ўчынку майго мужа1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце5

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць