Грамадства11

Аляксандр Малчанаў — на волі

Яго адпусцілі з-за кратаў вечарам 8 лістапада.

Былы палітвязень Аляксандр Малчанаў знаходзіцца дома. Яго адпусцілі з-за кратаў позна ўвечары 8 лістапада. У камеры ён знаходзіўся ад 27 кастрычніка.

Пасля падзей 26 кастрычніка, калі ў цэнтры Барысава невядомымі былі залітыя фарбай дзяржаўныя сцягі, супраць былога палітвязня Аляксандра Малчанава і яго сябра Андрэя Мікалаеўскага распачалі крымінальную справу за абразу дзяржаўных сімвалаў.

На кватэры Малчанава супрацоўнікі міліцыі правялі ператрус, падчас якога забралі персанальны камп’ютар. На яго склалі адміністрацыйны пратакол, і суд Барысаўскага раёна арыштаваў актывіста на 10 сутак за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.

Тым часам на кватэры быў праведзены паўторны ператрус. Пасля гэтага і была ўзбуджана ўжо крымінальная справа — за знявагу дзяржаўных сімвалаў

У Андрэя Мікалаеўскага ператрус таксама праводзілі двойчы. Яго абвінавачваюць па тым жа артыкуле, што і Малчанава.

Абодвум хлопцам, калі справа дойдзе да суда, можа пагражаць зняволенне на тэрмін да года, альбо арышт да трох месяцаў. Іншы варыянт — да хлопцаў могуць ужыць і такую меру пакарання, як папраўчыя работы тэрмінам да двух гадоў ці грамадскія работы.

Свой арышт Малчанаў абскарджвае ў Мінскім абласным судзе. Разгляд скаргі прызначаны на 18 лістапада.

Аляксандр Малчанаў дагэтуль мае статус падазраванага ў крымінальнай справе.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 48

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Усе навіны →
Усе навіны

На Алясцы сярод кандыдатаў у сенатары два Дэны Саліваны. Губернатар загадаў праверыць, ці датычныя да гэтага дэмакраты

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая28

«Куфар» абнавіў правілы: цяпер перапіскі будуць кантраляваць — каб перамагчы махляроў4

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

Крышціяну Раналду ўчора забіў 983-і, 984‑ы і 985‑ы галы ў кар'еры

Дарагія офісныя крэслы і сталы не ратуюць ад болю. А што ратуе?4

Расія ў пяць разоў павялічыла закупкі пратэзаў рук і ног у Германіі6

У ЗША ўцёк з турмы забойца, асуджаны да пажыццёвага зняволення1

Памёр акцёр Патрык Сцюарт, зорка «Зорнага шляху» і «Людзей Ікс»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 48

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць