Свет1414

НКВД забіла ў Беларусі 3782 грамадзяніна Польшчы

«Rzeczpospolita» злавіла Лукашэнку на хлусні.

НКВД не забіла ў Беларусі ніводнага паляка, заявіў Лукашэнка на пятнічнай прэс-канферэнцыі, адказваючы на пытанне польскага журналіста наконт «катынскага спісу, які нагадаў Лукашэнку ягоныя ж леташнія словы пра тое, што ў мінскіх архівах можа быць спіс асобаў, якіх забілі ў Беларусі ў рамках гэтак званай катыньскай справы.

Лукашэнка заявіў у пятніцу, што ў Беларусі не расстралялі ніводнага паляка, маўляў, тут былі толькі перасыльныя пункты. Далей палякаў вывозілі ў Расію ці ва Украіну, сказаў Лукашэнка, цытуючы ліст тагачаснага кіраўніка беларускага НКВД Цанавы да Берыі ў Маскву.

«Гэта не толькі хлусня, але і бязмежная крывадушнасць», —
 сказаў польскаму выданню пра лукашэнкаўскія словы прафесар Войцех Матэрскі. Лукашэнка выкарыстоўвае польскую трагедыю ў гульні з Масквой. Калі ён сварыўся з Крамлём, то намякаў, што аддасць палякам спіс. Цяпер жа, калі ён пагадзіўся з Масквой, зноў забыў пра гэты спіс.

Гэта з’яўляецца апошняй катынскай таямніцай.

НКВД забіла ў Беларусі 3782 палякаў, якія знаходзіліся ў той час у турмах на тэрыторыі БССР. Па сённяшні дзень невядомыя дадзеныя тых людзей, а таксама месца іх расстрэлу і пахавання.

Паводле словаў іншага гісторыка Збігнева Сямашкі,

заявы Лукашэнкі — поўная лухта.

З савецкіх дакументаў вядома, што палякаў расстралялі ў Беларусі, бо мінскае НКВД атрымала з Масквы расстрэльныя загады. Таксама як ва Украіне ў 1940-м годзе польскіх вязняў прывезлі ў мінскую турму. Далейшы іх лёс невядомы. Лічыцца, што іх расстралялі ды пахавалі ў Курапатах альбо іншым сакрэтным месцы НКВД. Вось ужо 20 год расійскае кіраўніцтва не хоча перадаць палякам адпаведныя дакументы па гэтай справе. Гісторыкі лічаць, што ў Беларусі можа захоўвацца копія. Пра гэта сведчаць украінскія матэрыялы: у Кіеве захавалася копія ўкраінскага сьпісу, якую афіцыйны Кіеў перадаў палякам. Больш за тое, савецкі НКВД вёў вельмі дакладную дакументацыю сваіх злачынстваў, таму словы Лукашэнкі не вартыя даверу, піша польскае выданне.

Каментары14

Цяпер чытаюць

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць7

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

Нафта апусцілася ніжэй за 100 даляраў на фоне навінаў пра перамір'е ЗША і Ірана

Іран і Аман будуць спаганяць плату за праход праз Армузскі праліў1

Трамп: Мы атрымалі ад Ірана прапанову з 10 пунктаў і лічым, што яна з’яўляецца прымальнай асновай для перамоў3

Узбекістан нечакана стаў адным з сусветных лідараў у шахматах1

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе21

«Люблю Венгрыю і Віктара». На мітынгу ў падтрымку Орбана ў Будапешце Вэнс уключыў жывую сувязь з Трампам8

У Мінску шукаюць 34‑гадовага мужчыну. Ён знік амаль месяц таму2

У Белавежскай пушчы правядуць гучны тэхнарэйв. Ці не будуць панікаваць звяры і ці ўседзяць на яйках птушкі?6

Пры выратаванні пілота ў Іране ЦРУ выкарыстала сакрэтны інструмент «Прывідны шэпт». Ён ловіць самыя слабыя сігналы чалавечага арганізма7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць7

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць