Свет44

Што азначаюць зьмены ва ўрадзе Расеі

Пуцін прыцішвае прэзыдэнцкую гонку ў Расеі. Сяргей Іваноў, які апошнім часам губляў балы ў спаборніцтве зь Дзьмітрыем Мядзьведзевым, прызначаны першым віцэ-прэм’ерам Расеі.

Уладзімер Пуцін прыцішвае прэзыдэнцкую гонку ў Расеі. Сяргей Іваноў, які апошнім часам губляў балы ў спаборніцтве зь Дзьмітрыем Мядзьведзевым, прызначаны першым віцэ‑прэм’ерам Расеі.

Дзьмітры Мядзьведзеў ды Сяргей Іваноў, паводле грамадзкай думкі, галоўныя кандыдаты на тое, каб быць наступнікамі Пуціна. Прэзыдэнт даверыў ім функцыі віцэ‑прэм’ераў яшчэ ўвосень 2005‑га, каб — як цьвердзяць аглядальнікі — абодва маглі праверыць сябе ў спаборніцтве за папулярнасьць, а таксама прыхільнасьць расейскай бюракратыі і крамлёўскага лобі.

Прэзыдэнцкія выбары заплянаваныя на сакавік 2008 г.

Апошнімі тыднямі ў прэзыдэнцкай гонцы выразна выйграваў Мядзьведзеў, які ў расейскіх умовах лічыцца лібэралам і прыхільнікам інтэграцыі з Захадам. Ягоныя перавагі не абміналі дзяржаўныя тэлеканалы, якія не шкадавалі этэрнага часу для абодвух віцэ‑прэм’ераў і выразна стаялі на баку Мядзьведзева. Ён таксама быў кіраўніком расейскай дэлегацыі ў Давосе, што было ўспрынята як выразны знак прыхільнасьці Пуціна.

Учорашняе прызначэньне Сяргея Іванова на пасаду першага віцэ‑прэм’ера (г.зн зраўнаваньне статусу зь Мядзьведзевым) можа быць — паводле першых расейскіх камэнтароў — спробай выраўноўваньня шанцаў абодвух канкурэнтаў. Бо калі крамлёўскія эліты імкнуцца як мага хутчэй вылучыць пераемніка прэзыдэнта, дык Уладзімер Пуцін не жадае заўчасна адмаўляцца ад ролі адзінага дэміурга і адцягвае абвяшчэньне свайго пераменіка. Падчас нядаўняй прэс‑канфэрэнцыі ў Крамлі ён сказаў, што прозьвічша кандыдата ён абвесьціць публічна толькі ў часе выбарчай кампаніі, г. зн. у лістападзе – сьнежні.

Іваноў, якому Пуцін даручыў кантроль ваеннага сэктару, а таксама «часткі грамадзянскай гаспадаркі» (звальняючы з пасады кіраўніка Міністэрства абароны), лічыцца кандыдатам, больш блізкім да крамлёскіх «сілавікоў», г.зн. вайскова‑міліцэйскага лобі. Па адукацыі спэцыяліст па ангельскай і швэдзкай мовах, ён служыў у КДБ, а ў 90‑х узначальваў ФСБ.

І хаця ў сваіх прамовах Іваноў любіць апэляваць вялікадзяржаўнымі аргумэнтамі, гэта, на думку шмат якіх знаўцаў расейскай палітыкі, не зьяўляецца абсалютным адмаўленьнем стрымана празаходняй пазыцыі Мядзьведзева. – Розьніца ў поглядах досыць нюансаваная. Абодва яны знаходзяцца ў лягеры крамлёўскіх лібэралаў у яго шырокім разуменьні – казаў нядаўна расейскі публіцыст Яўген Кісялёў.

Новым кіраўніком Міністэрства абароны ўчора стаў Анатоль Сердзюкоў, які да гэтага ўзначальваў падаткавыя службы. Сердзюкоў – гэта чарговы палітык, якога Пуцін прыцягнуў у Маскву са свайго роднага Пецярбурга.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Снегапад не спыняецца, заторы на дарогах, праблемы з транспартам. Што зараз адбываецца ў Мінску?

Снегапад не спыняецца, заторы на дарогах, праблемы з транспартам. Што зараз адбываецца ў Мінску?

Усе навіны →
Усе навіны

Беласток на вушах праз знікненне актывіста Вайцяхоўскага, суседа памерлага шпіёна Усера. А той цішком вярнуўся ў Беларусь36

Беларуска Дар’я Далідовіч выступіць у Кубку свету па біятлоне ў якасці бежанкі1

Наведвальнікі выставы абгрызлі зефірны торт-экспанат. Белдзяржхарчпрам папрасіў так не рабіць8

На пятніцу абвешчаны найвышэйшы ўзровень небяспекі1

Пад Мінскам на дарозе паклалі «берлінскія падушкі»

У Францыі знойдзены мёртвым 38‑гадовы расійскі журналіст, які збег туды2

Алімпійская чэмпіёнка Юлія Несцярэнка развялася пасля 23 гадоў шлюбу

Уласнік захопленага расійскага танкера ў Атлантыцы — бізнэсмен з Крыма2

Віктар Марціновіч выдаў кнігу па-англійску2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Снегапад не спыняецца, заторы на дарогах, праблемы з транспартам. Што зараз адбываецца ў Мінску?

Снегапад не спыняецца, заторы на дарогах, праблемы з транспартам. Што зараз адбываецца ў Мінску?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць