Свет1111

Незалежнае грамадства Расіі стварае Лігу выбарцаў

Ідэя належыць блогерам і дзеячам культуры, яе падтрымаў Кудрын.

Былы міністр фінансаў Аляксей Кудрын, раней прапаноўваў сябе ў якасці пасярэдніка паміж апазіцыяй і ўладамі, у сваім мікраблогу ў Твітары ўхваліў ідэю стварэння ў Расіі Лігі выбарцаў.

Aleksei_Kudrin таксама заявіў, што

выканаць рашэння мітынгаў пратэсту «За сумленныя выбары» магчыма ў выпадку аб’яднання апазіцыі. «Калі па выбарах аб’яднаецца ўся апазіцыя ад левых да правых, уключаючы парламенцкую, то выкананне рашэнняў мітынгу магчыма», — адзначыў Кудрын.

Аргкамітэту пратэстных акцый былы віцэ-прэм’ер рэкамендаваў не марудзіць з галасаваннем па адборы яго прадстаўнікоў.

Аб стварэнні Лігі выбарцаў у сваім ЖЖ напярэдадні паведаміла тэлевядучая Таццяна Лазарава.

У ліку шаснаццаці заснавальнікаў яна, акрамя сябе, назвала вядомых грамадскіх дзеячаў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі — у прыватнасці, тэлевядучага Леаніда Парфёнава, музыканта з гурту ДДТ Юрыя Шаўчука, пісьменніка Барыса Акуніна, журналіста і пісьменніка Дзмітрыя Быкава, пісьменніцу Людмілу Уліцкую. Таксама ў аргкамітэт увайшлі блогеры Рустэм Адагамаў, Bлья Варламаў, Дзмітрый Іваноў, журналісты Сяргей Пархоменка, Вольга Раманава, доктар Лізавета Глінка (Доктар Ліза).

Па словах Лазаравай, у сераду 18 студзеня адбудзецца прэс-канферэнцыя арганізацыі, на якой будзе абвешчана аб яе мэтах і задачах. У хуткім часе з’явіцца і сайт Лігі выбарцаў.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў19

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя падрабязнасці падрыхтоўкі тэракта ў маскоўскім «Крокусе» два гады таму5

Англійскі ліс паўтарыў подзвіг янота Сені і цяпер асвойваецца ў Амерыцы3

Пентагон здолеў здабыць сакрэтную расійскую зброю, якая выклікае «гаванскі сіндром», і пратэставаў на жывёлах16

На рынку ў Ждановічах запэўнілі, што ён не знікне, а толькі перабудуецца

ЗША адмовіліся здымаць санкцыі з расійскай нафты4

Саудаўскі нафтагазавы гігант хоча набыць украінскія дроны-перахопнікі4

У ААН беларуская дыпламатка вырвала з рук Паліны Шарэнды-Панасюк партрэт палітзняволенай Вольгі Маёравай ВІДЭА31

Жонка новага аяталы Маджтабы Хаменеі таксама загінула3

У беларускай краме заўважылі чорную кукурузу ФОТАФАКТ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў19

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць