Музыка1111

«Крамбамбуля» пойдзе да канца

Музыкі патрабуюць назваць чыноўнікаў, якія забаранілі канцэрт.

Арганізатары канцэрта гурта «Крамбамбуля» у клюбе Re:Public афіцыйна абвесцілі, што мерапрыемства не адбудзецца. Прадстаўнікі гурту патрабуюць у дырэкцыі клуба назваць прозвішчы чыноўнікаў, якія змусілі адмяніць канцэрт, і збіраюцца звярнуцца ў суд.

Арганізатар канцэрта «Крамбамбулі» Уладзімер Шаблінскі і дырэктар Re:Public Андрэй Старцаў так і не здолелі дамовіцца між сабой за гэтыя тры тыдні, што мінулі ад пачатку канфлікту. Шаблінскі стаяў на сваім — канцэрт мусіць быць праведзены адпаведна дамоўленасцям. Старцаў настойваў на «надзвычайных абставінах», што перашкаджаюць выступу праекту Лявона Вольскага і актыўна прадаваў квіткі на іншы канцэрт беларускіх камандаў, пастаўлены на гэты дзень.

«Мы былі гатовыя і гатовыя дагэтуль зняць свае прэтэнзіі да Re:Public у выпадку таго, калі яны скажуць праўду і назавуць тых людзей, якія перавысілі свае службовыя абавязкі і змусілі адмяніць наш канцэрт», —
кажа прадусар «Крамбамбулі» Ганна Вольская. У іншым выпадку, прадстаўнікі гурта збіраюцца звярнуцца ў суд, каб спагнаць выдаткі.
«Мы хочам ведаць, ці сапраўды наша творчасць забароненая і на якой падставе», — кажа Лявон Вольскі, які гатовы асабіста звярнуцца ў пракуратуру і Адміністрацыю прэзідэнта, а таксама ў Міністэрства інфармацыі і Міністэрства культуры з тым, каб разабрацца ў сітуацыі.

Пакуль жа на гэтай стадыі

арганізатары канцэрта вымушаныя прызнаць, што ён адменены, і вярнуць грошы за квіткі. Адбывацца гэта будзе ў той жа час, калі планавалася імпрэза — 11 лютага ў будынку клуба Re:Public ад 18.00 да 20.00. Арганізатары просяць тых, хто набыў квіткі, мець пры сабе пашпарт.
Грошы будуць вяртацца ў прысутнасці саміх музыкаў «Крамбамбулі». Яны палічылі, што варта падтрымаць сваіх гледачоў, якія да апошняга спадзяваліся на тое, што трапяць на канцэрт.
«Працэдура вяртання квіткоў, канечне, выглядае прыніжальна. Але мы пастараемся зрабіць яе весялейшай — будзем раздаваць плакаты і даваць аўтографы», —
зазначае Лявон Вольскі.

Тым, хто не здолее вярнуць квіток у абвешчаны дзень, раяць звярнуцца да арганізатараў па т.: (17) 280-15-10, (33) 655-55-96, (29) 655-55-96.

Адменены канцэрт «Крамбамбулі» плануецца правесці ўвесну ў Вільні. Як паведамляе Уладзімір Шаблінскі, ужо дасягнутая папярэдняя дамоўленасць з амбасадай Літвы ў Беларусі аб прадастаўленні бясплатных візаў для гледачоў гэтага канцэрту.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год4

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Усе навіны →
Усе навіны

Радаслаў Сікорскі пра адносіны Польшчы з Беларуссю: У нас лёгкая адліга12

У Паўднёвай Карэі 600 тысяч чалавек прыйшлі паглядзець на акулу, якая захрасла ў канале1

У амерыканскім Тэнэсі ўпершыню за 200 гадоў збіраліся пакараць смерцю жанчыну. Але выкананне прыпынілі за гадзіну да прызначанага часу1

Марк Рутэ: У Расіі няма шанцаў нас перамагчы7

Спецыялісты расказалі, у якіх месцах не рэкамендуецца падзараджаць тэлефон1

Літоўцы з палякамі паставілі спецыяльныя вароты для закрыцця ад мігрантаў памежнай ракі7

У Швецыі папярэдзілі, што ў выпадку нападу будуць біць углыб Расіі4

Бабруйскі рыбак злавіў велізарнага шчупака не выязджаючы з горада ФОТЫ2

Хакеры ўзламалі базу з данымі кліентаў «ДоДо Піцы»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год4

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць