Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1212

Як мы земляка праз акіян з мужчынскім сьвятам павіншавалі :)

Беларускія апазыцыянэры сёньня зробяць падарожжа ня толькі ў прасторы, але і ў часе. Напачатку 90-х гэтыя гэаграфічныя акалічнасьці яшчэ ня надта ў галаве былі...

Учора я распавядаў, што адным з маіх гідаў па Нью-Ёрку быў эмігрант Уладзімер Левін, былы менскі журналіст. Нейкі час пасьля пераезду ў ЗША, напачатку 90-х, ён дасылаў артыкулы ў "Народную газету" (тую яшчэ, эпохі Сярэдзіча).

Аднойчы мы селі ў галёш, вырашыўшы павіншаваць заакіянскага калегу з мужчынскім сьвятам.

У Менску яго памяталі як вялікага жартаўніка. Напрыклад, працягваючы руку падчас знаёмства, прэзэнтаваў сябе так:

— Ульянаў-Левін!

Звычайна візаві бянтэжыўся. Былі ж савецкія часы, правадыр сусьветнага пралетарыяту лічыўся сьвятым, а тут — такі кашчунны калямбур!

Левін сьмяяўся, задаволены эфэктам.

І толькі аднойчы атрымаў адэкватны адказ.

Віцебскі журналіст Сяргей Буткевіч маланкава парыраваў:

— А я — Бонч-Буткевіч!

(Даведка для маладзейшых: быў такі паплечнік у Ільіча — Бонч-Бруевіч.)

Карацей, атрымалася 1:1.

Дык вось, неяк на пачатку 90-х мы ўжо з раніцы трохі адзначылі ў рэдакцыі "Народнай" 23 лютага.

Карацей, усе вясёлыя. Адзін з калегаў, наразаючы на газэціне селядзец, натыкаецца вокам на допіс Левіна.

Мільгае сьветлая ідэя. А давайце, кажа, павіншуем калегу з мужчынскім сьвятам! Сагрэем душу вэтэрану пяра. Бо амэрыканцы ж не здагадаюцца...

Нейкі эрудыт уставіў тры грашы: маўляў, розьніца ў часе, здаецца, сем гадзінаў.

Правільна, кажа ініцыятар. Разважым лягічна (гэты эпізод нагадваў сцэну ў аэрапорце зь "Іроніі лёсу". Памятаеце, там Буркоў бліскуча грае?). Такім чынам, у нас дзесятая раніцы. Плюс сем. Атрымліваецца 17-я. Акурат ужо недзе і ён там чарачку ў абед узяў. У гуморы будзе.

Набіраем нумар, уключылі гучную сувязь, каб усім чутно было.

Пасьля добрага дзесятку гудкоў — сіпаваты голас: "Алё...".

Ініцыятар пачаў галёкаць: так і так, віншуем ад імя калектыву і усё такое!

Паўза.

Потым:

— Канешне, дзякуй вялікі! Але, калі шчыра, дык пайшлі б вы з такімі жартачкамі...

У адказ на віншаваньне з мужчынскім сьвятам мы пачулі ўзор суровай мужчынскай лексыкі.

Потым ужо спакайней заакіянскі суразмоўца патлумачыў:

— У нас жа тут трэцяя ночы. Я падумаў, у сваякоў у Менску нейкае няшчасьце...

З таго дня ў рэдакцыі цьвёрда засвоілі: пры сэансах сувязі са Штатамі сем гадзінаў трэба адымаць.

Вось сьмеяцеся, што мы заблыталіся ў трох соснах. Але ж за часамі жалезнае заслоны Амэрыка была як Марс. Тады і замежныя мовы бальшыні здаваліся непатрэбшчынай. Плюс, не забывайце, усе дзюбнулі.

Неўзабаве ж я і сам пераканаўся : як ляціш са Старога Сьвету ў Штаты, час нібыта замаруджвае хаду. Ляйнэр рухаецца за сонцам, і ты даганяеш дзень, што сыходзіць.

Так што і беларускія апазыцыянэры сёньня зробяць падарожжа ня толькі ў прасторы, але і ў часе.

На здымку: ля помніка пакутнікам-імігрантам у Нью-Ёрку.

Фота з архіву аўтара.

Каментары12

Цяпер чытаюць

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне2

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі — Святлане: Твайму мужу не хапіла грошай зубы зрабіць!130

Акцёр Саша Барон Коэн папрасіў прабачэння ў народа Казахстана за персанажа Бората6

Расія страціла яшчэ адзін найноўшы знішчальнік Су-573

Кіраўніку «Гардарматэрыялаў» далі чатыры гады калоніі. Ён не прызнаў віну2

У Барысаве жанчына кінулася з моста ў ваду6

Гадзіннік Дзяніса Кучынскага сапраўды каштуе $430 тысяч? Расследавальнікі прамахнуліся ў дзесяць тысяч разоў45

«Каханы мой чалавек». Падрабязнасці трагедыі ў Брэсце, дзе забілі 35‑гадовую жанчыну і яе маці3

«Паспела адвесці вазок з дзіцем убок»: мінчанка распавяла пра напад алабая9

Азараў расказаў сваю версію «справы BYPOL», па якой трое беларусаў атрымалі ад 17 да 25 гадоў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне2

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць