Грамадства11

У Мінску капітальнага рамонту патрабуюць 25% дамоў

Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар ДА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Уладзімір Рэентовіч 15 лютага на прэс-канферэнцыі, прысвечанай паляпшэнню якасці жыллёва-камунальных паслуг.

У той жа час, адзначыў ён, у параўнанні з 2011 годам аб’ём работ па капітальным рамонце паменшыцца. «У 2011 годзе было выканана 700 тысяч квадратных метраў капітальнага рамонту. Крызіс адбіўся на фарміраванні планаў бягучага рамонту і капітальнага рамонту ў цэлым у аб’ёмах выканання работ у гэтым годзе. Так, было запланавана 700 тысяч квадратных метраў капітальнага рамонту, а пакуль пад выдзеленае фінансаванне мы сфарміравалі толькі 600 тысяч квадратных метраў. 100 тысяч квадратных метраў — гэта 20 жылых дамоў. Каб было зразумела, растлумачу: да бягучага рамонту ў нас адносіцца тое, што можна выконваць да 50% аб’ёму. Калі больш за 50%, напрыклад, неабходна замяніць увесь дах або інжынерныя сеткі дома, то тады гэты будынак ужо трапляе ў праграму капітальнага рамонту», — расказаў дырэктар.

Ён таксама адзначыў, што 311 дамоў у Мінску вызначаны пад знос.
«Фарміруюцца праграмы забудовы ўчасткаў. Гэтыя праграмы прадугледжваюць знос пэўных жылых дамоў. Аднак знос ажыццяўляецца толькі тады, калі з’явіцца інвестар, гатовы ўзяць гэтую жылую забудову. Інвестар абавязаны за свой кошт адсяліць грамадзян з дома, вызначанага пад знос. Цяпер 311 жылых дамоў выстаўлена на аўкцыёны для інвестараў», — заключыў Рэентовіч.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць5

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка купіла кватэру ў пісьменніцкім доме, зрабіла там рамонт і праводзіць літаратурныя сустрэчы4

Ларыса Доліна не здаецца — яна хоча спагнаць больш за 2 мільёны даляраў з кур’ераў, якім яна аддала грошы6

Палітычнаму расійскаму блогеру, які хваліць Лукашэнку, забаранілі ўезд у Беларусь6

У беларускіх крамах вывесілі спіс недружалюбных краін29

Закрылі галоўны корпус БДУ1

Аскепкі збітага расійскага беспілотніка ўпалі на Майдане2

Ціханоўская: У Трампа ёсць рычагі, каб вызваліць беларускіх палітвязняў6

Кандыдата хімічных навук асудзілі па справе Гаюна12

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць5

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць