Грамадства1515

Яўген Анішчанка: «За Каваленем Інстытут гісторыі ператварыўся ў магілу»

Гісторык распавядае пра сваё звальненьне ды атмасфэру, што пануе сёньня ў Інстытуце гісторыі.

Гісторык Яўген Анішчанка страціў працу ў выніку атэстацыі: 19 лютага атэстацыйная камісія Інстытуту гісторыі Акадэміі навук прызнала яго «неадпавядаючым пасадзе старшага навуковага супрацоўніка».

Атэстацыйная камісія прызнала аўтара 13 кніг неадпавядаючым пасадзе старшага навуковага супрацоўніка

Вучонага, які ня меў дваццаць гадоў спагнаньняў, зьвінавацілі ў «адсутнасьці рэцэнзіяў на навуковыя працы калегаў» ды ў тым, што ён «слаба прэзэнтуе вынікі сваіх дасьледаваньняў на канфэрэнцыях». Для даведкі, Яўген Анішчанка зьяўляецца аўтарам 13 кнігаў, выдае па манаграфіі штогод, а ягоны даробак за апошнія тры гады параўнальны з працаю тузіну яго калегаў.

Навукоўцу не прапанавалі іншай пасады, не далі магчымасьці выправіць сваю «віну». Загадчык аддзелу Аляксандар Груша нават не паспрабаваў супраціўляцца звальненьню супрацоўніка.

Дарэчы, Анішчанка – ужо пяты звольнены з гэтай установы супрацоўнік. Раней звольнілі Генадзя Сагановіча, Ніну Стужынскую, Андрэя Кіштымава ды Сяргея Тарасава.

Спадар Анішчанка тлумачыць сваё звальненьне наступным чынам. На ягоную думку, сама прысутнасьць чалавека, што плённа працуе, выдае свае навуковыя працы за ўласны кошт, не марнуючы дзяржаўныя сродкі, а самае галоўнае – адкрыта выступае супраць вынішчэньня акадэмічных свабодаў, непажаданая ў такой установе, якой цяпер ёсьць Інстытут гісторыі. Непажаданы ён у інстытуце і праз свае погляды і прынцыповасьць. Я. Анішчанка вывучае пэрыяд падзелаў Рэчы Паспалітай. У 2004 г. Вышэйшая атэстацыйная камісія не зацьвердзіла ягонай доктарскай дысэртацыю на гэтую тэму. Калі звальнялі Генадзя Сагановіча, Анішчанка быў адзіным, хто адкрыта заступіўся за калегу.

Анішчанка – пяты звольнены зь Інстытуту супрацоўнік. Раней звольнілі Сагановіча, Стужынскую, Кіштымава ды Тарасава.

Яўген Канстанцінавіч, акрамя ўсяго, не цураецца друкавацца ў незалежных СМІ – падрыхтаваныя ім успаміны дэпутатаў Вярхоўнага Савету ХII скліканьня пра гвалтоўны разгон галадоўкі ў 1995 г. надрукаваў часопіс «Arche». Яўген Анішчанка спрычыніўся (даў гістарычную даведку) да вядомага ліста да Філарэта з нагоды будаўніцтва ў Кобрыне храма-помніка Сувораву.

Яўген Анішчанка тлумачыць пасыўнасьць былых ужо калегаў адмысловай атмасфэрай, створанай у інстытуце з прыходам новага дырэктара. «Цяпер гэтая ўстанова нагадвае магілу» – кажа ён. Тут больш не абіраюць, а прызначаюць на пасады. Не зьбіраюцца, як было нават за камуністамі, агульныя сходы ды абмеркаваньні. Аддзелы аб’ядналі ў саюзы, якімі кіруюць своеасаблівыя пасярэднікі між шараговымі супрацоўнікамі ды кіраўніком. Гэта значна бюракратызавала ўсе працэсы ў інстытуце. Калі раней, каб падпісаць тую ж заяву на камандзіроўку ці адпачынак, дастаткова было подпісу загадчыка аддзелу і рабілася ўсё цягам аднаго‑двух дзён, то цяпер заява можа «не прайсьці» пасярэдніка, а сама працэдура расьцягваецца на месяц. «Каваленя адкрыта кажа, што гісторыкі, якія працуюць у дзяржаўнай установе мусяць падпарадкавацца дзяржаўнай палітыцы і адчуваць кан’юктуру», – абураецца сп. Анішчанка. Паводле ягоных словаў, у інстытуце надта нездаровая атмасфэра, што не спрыяе творчаму і навуковаму працэсу. Мяркуйце самі, кажа навуковец, дырэктар адкрыта заяўляе, што да канца красавіка звольніць палову штату – 52 чалавекі, у якіх заканчваецца тэрмін кантракту. Увесь час мусуюцца чуткі пра рэарганізацыю Інстытута ў нейкі мітычны цэнтар.

Каб выправіць сытуацыю ў Інстытуце гісторыі, сп. Анішчанка прапануе скасаваць усе навуковыя званьні апроч кандыдатаў навук, як гэта прынята ва ўсім цывілізаваным сьвеце. Таксама варта зьняць зь бюджэтнага утрыманьня і зрабіць толькі ганаровай, то бок неаплатнай усю герархію акадэмікаў, членаў‑карэспандэнтаў, старшых, малодшых і г.д. навуковых супрацоўнікаў. Гэта дазволіла б ачысьціць навуковыя ўстановы ад выпадковых людзей.

Няма іншага выйсьця для апальных гісторыкаў, як працаваць самастойна

На сёньня Яўген Анішчанка ня бачыць іншага выйсьця для апальных гісторыкаў, як працаваць самастойна, выдаваць свае працы. Ягоны ўласны прыклад ёсьць добрым таму пацьверджаньнем: да друку рыхтуюцца тры ягоныя працы. На пачатку сакавіка мае выйсьці чарговы збор дакумэнтаў, прысьвечаных паўстаньню Тадэвуша Касьцюшкі. Цягам году плянуецца выданьне поўнай вэрсіі ўспамінаў дэпутатаў Вярхоўнага Савету ХII пра падзеі 1995 г. Магчыма, таксама сёлета пабачыць сьвет сьпіс ураднікаў ВКЛ напрыканцы існаваньня Вялікага Княства.

Яўген Анішчанка нарадзіўся 25 кастрычніка 1955 г. у в. Бранцава, Аршанскага раёну, Віцебскай вобласьці. Скончыў гістарычны факультэт БДУ, працаваў выкладчыкам у Інстытуце культуры. З 1986 г. працаваў у Інстытуце гісторыі.

Каментары15

Цяпер чытаюць

На Кіпры знік Уладзіслаў Баўмгертнер, былы гендырэктар «Уралкалія». Яго затрымлівалі па скандальнай справе ў Мінску, калі ён прылятаў да Мясніковіча

На Кіпры знік Уладзіслаў Баўмгертнер, былы гендырэктар «Уралкалія». Яго затрымлівалі па скандальнай справе ў Мінску, калі ён прылятаў да Мясніковіча

Усе навіны →
Усе навіны

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

Мінскія камунальнікі паказалі, што робяць са снегам, які прынёс цыклон «Улі»5

У Беларусі збіраюцца ўвесці лічбавыя пашпарты3

Цыклоны «Улі» і «Хаўер». Хто больш магутны4

Грэнландцы адзіным фронтам выступілі супраць прэтэнзій Дональда Трампа17

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы86

У Кіеве адключана электрычнасць, спынена падача вады і цяпла10

У Мінску адкрылася новая крама ўцэненай тэхнікі. Што там прадаецца?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Кіпры знік Уладзіслаў Баўмгертнер, былы гендырэктар «Уралкалія». Яго затрымлівалі па скандальнай справе ў Мінску, калі ён прылятаў да Мясніковіча

На Кіпры знік Уладзіслаў Баўмгертнер, былы гендырэктар «Уралкалія». Яго затрымлівалі па скандальнай справе ў Мінску, калі ён прылятаў да Мясніковіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць