Літаратура11

Сафія Белавежа. Не там шукала

А ў пакойчыку яна яго і не заўважыла, больш прыкметнымі былі высокія, атлетычныя Вадзім і Саша... Кароткае апавяданне.

Цёплая і прыгожая выдалася ў гэтым годзе гарадская зіма. Хоць не было снегу, страката і весела ззяў горад святочнымі агнямі. Нават, калі ў сэрцы свята не было, усе роўна добра было прайсціся па бульвары, дзе дрэўцы добрым чараўніком ператвораны ў цудоўныя шары з белых лямпачак, нібы вялікія белыя сныжынкі кружыліся і застылі ў сваім танцы, каб усе маглі падзівіцца на іх ззянне і належны геаметрычны парадак.

Кацярына баялася, што прыгожая гэта зіма застанецца ў памяці чорнай плямай роспачы, што заўсёды гэтае ззянне будзе напамінаць аб пякучым сардэчным болю, няспраўджанай надзеі, і шкадавала аб гэтым. Несправядліва гэта было б, няправільна.

Чым бліжэйшым было яго вяселле, тым цяжей рабілася на сэрцы, і тым менш слухалася яно загаду: «Забудзь назаўсёды!» Сумна было дома, і Кацярына, каб толькі некуды ісці, згадзілася наведаць з сяброўкай сход маладых дэмакратаў.

У другі час яна б нізавошта не пайшла, бо вырашыла: палітыка не для яе. Лічыла сябе надта кволай для такіх спраў. А цяпер згадзілася.

У маленькім пакойчыку было чалавек дзесяць моладзі і некалькі людзей больш сталага ўзросту. З прычыны маленькіх памераў пакойчыка і вялікай колькасці незнаёмых людзей Кацярына адчула сябе няемка, але слова за слова завязалася гаворка. Сустрэлі яе прыветна і маладыя, і сталыя, здаецца, ёй былі рады, і хутка Кацярына перастала адчуваць сябе чужой у гэтай кампаніі.

Хутка ў пакойчыку стала душна, і некалькі чалавек выйшлі на вольнае паветра ў двор сярод старых дамоў, хто — пакурыць, хто — за кампанію. Кацярына з сяброўкай — так сама. Выйшла разагрэтая, без паліто. Прахалода і сырасць зімовага вечара ахіналі цела, але хіба адчуваеш гэта ў добрай кампаніі, за цікавай размовай. Раптам на плечы ей апусцілася лёгкая куртачка. Кацярына азірнулася. За ей стаяў невысокі танклявы хлапец з вялікімі яснымі вачыма. Яму таксама было халаднавата, але ён так шчыра, так хораша ўсміхаўся. Кацярына не столькі ад холаду, колькі ад удзячнасці захінулася ў куртачку, і так цепла стала! А ў пакойчыку яна яго і не заўважыла, больш прыкметнымі былі высокія, атлетычныя Вадзім і Саша.

Пасля сходу Кацярына з Лёнем блукалі па начных вуліцах у электрычным ззянні, гаварылі, гаварылі. Кацярыне ўпершыню за некалькі месяцаў было так хораша, легка на сэрцы. Здавалася, нібы знаёмы яны з Лёнем усе жыццё, такімі падобнымі былі іх думкі, пачуцці, адносіны да гэтай цеплай бясснежнай зімы, да жыцця, мабыць, да любові.

Калі Кацярына вярнулася, мама не спала, хвалявалася, даўно дачка так позна не вярталася.

— Ты ад Ані так позна?

— Не, мамачка, я з такім цудоўным хлопцам пазнаемілася. Лёнем завуць, — нечакана для сябе прызналася Кацярына,

— Дык ты ж казала, не знайсці цудоўных…

— Дык я не там шукала. Не там шукала!

Каментары1

Цяпер чытаюць

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць4

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускіх крамах вывесілі спіс недружалюбных краін28

Закрылі галоўны корпус БДУ1

Аскепкі збітага расійскага беспілотніка ўпалі на Майдане2

Ціханоўская: У Трампа ёсць рычагі, каб вызваліць беларускіх палітвязняў6

Кандыдата хімічных навук асудзілі па справе Гаюна12

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах12

Расіянку-іпэшніцу, якая пераехала ў Слонім, у Беларусі прызналі дармаедкай5

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б70

Бабарыка выбачыўся за свае словы пра Краўцова і сказаў, што яго маглі няправільна зразумець13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць4

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць