Меркаванні2626

Чым расійскія выбары адрозніваюцца ад беларускіх?

Ды ў іх разгул дэмакратыі!

4 сакавіка Расія будзе абіраць прэзідэнта. У выбарах возьмуць удзел пяць кандыдатаў. Сёння ж там — дзень цішыні, забаронена любая агітацыя.

Сярод іх былы кіраўнік краіны і сённяшні прэм’ер-міністр Уладзімір Пуцін, традыцыйныя спарынг-партнёры камуніст Генадзь Зюганаў і «ліберальны дэмакрат» Уладзімір Жырыноўскі, эсэр Сяргей Міронаў і алігарх Міхаіл Прохараў.

Апазіцыя заклікае галасаваць за каго заўгодна, апроч Пуціна. Тым не менш, паводле апошніх сацыялагічных даследаванняў, прэм’ер-міністр набірае больш за 50%.

Шмат каму здаецца, што расійскія выбары падобныя да беларускіх, але пры больш дэталёвым разглядзе праяўляецца больш адрозненняў, чым падабенстваў.

1. Вэб-камеры і празрыстыя скрыні

91400 выбарчых участкаў у Расіі будуць абсталяваныя вэб-камерамі. Каб была магчымасць проста ў рэжыме рэальнага часу сачыць за галасаваннем на ўчастках. Зрабіць гэта загадаў асабіста Пуцін.

Праціўнікі ўлады раскрытыкавалі гэтую ініцыятыву, як прафанацыю і выкідванне на вецер бюджэтных сродкаў. Сусветныя агенцтвы абляцелі фотаздымкі, як вэбкамеры ўсталёўваюць у глухіх вёсачках Сібіры.

На траціне ўчасткаў краіны будуць усталяваныя празрыстыя скрыні. Найперш яны будуць усталяваныя ў буйных гарадах — Маскве, Санкт-Пецярбургу. «Гэта зроблена для таго, каб прадухіліць укідванне ў скрыні пачкаў бюлетэняў яшчэ да пачатку галасавання», — адзначыў старшыня расійскага ЦВК Уладзімір Чураў.

У Беларусі ж няма ні скрыняў, ні вэбкамераў. Перад выбарамі-2010 наш ЦВК тлумачыў, што на празрыстыя скрыні няма грошай, але ў той жа час камісія не гатовая прымаць дапамогу ад бізнэсоўцаў.

2. Датэрміновае галасаванне

Ёсць меркаванне, што менавіта з бюлетэнямі тых, хто прыйшоў на выбары датэрмінова, лягчэй рабіць фальсіфікацыі. Апазіцыя пастаянна заклікае прыходзіць на ўчасткі толькі ў асноўны дзень галасавання. На апошніх мясцовых выбарах здаралася, што дэмакратычныя кандыдаты выйгравалі ў канкурэнтаў у дзень выбараў, але прайгравалі з улікам датэрміновых галасоў.

На прэзідэнцкіх выбарах 2010 года ў Беларусі раней прызначанага часу прагаласавала 23%, а ў 2006 — 31%. У інтэрнатах, на заводах адміністрацыя заклікае галасаваць датэрмінова. Гэта выклікае шмат падазрэнняў.

Што датычыць Расіі, то ў датэрміновым галасаванні, якое пачалося яшчэ 17 лютага, удзел узняло менш за 1% выбарцаў.

3. Назіранне

За падлікам галасоў у Расіі маюць права сачыць як сябры выбарчай камісіі, так і назіральнікі (расійскія і міжнародныя), давераныя асобы кандыдатаў.

У Беларусі ёсць права назіральнікаў «сачыць за падлікам галасоў з месца, якое не замінае працы сяброў камісіі. Яны так шчыльна абступаюць стол пры падліку галасоў, што ўбачыць напісанае на бюлетэнях станавілася справай амаль нерэальнай.

Назіральнікам у Расіі дазволена весці відэа і фотаздымкі.

4. Агітацыя

У адрозненне ад Беларусі, кандыдаты на прэзідэнта Расіі з’яўляюцца на рэспубліканскіх тэлеканалах не два разы падчас тэлевыступаў. Пра кандыдатаў нейтральна расказваюць у выпусках навінаў, там не прадстаўлены адзін Пуцін.

Яшчэ ёсць магчымасць транслявання на ТV агітацыйных ролікаў, якія паспявае вывучыць кожны выбарца. А не дазнаецца прозвішчы кандыдатаў з выпадкова атрыманай улёткі.

Усе кандыдаты бесперашкодна праводзяць мітынгі ў сваю падтрымку. Ды і не толькі кандыдаты. Апазіцыя, якая засталася на выбарах без сваіх прадстаўнікоў, таксама праводзіць дазволеныя ўладамі акцыі. Затрыманых на іх няма.

Свабоднай канкурэнцыі палітыкаў у Расіі яшчэ няма. Аднак і ўлада Пуціна не такая абсалютная, як у Лукашэнкі.

***

Грамадзяне Расіі змогуць прагаласаваць на прэзідэнцкіх выбарах у сямі гарадах Беларусі.

Мінск — вул. Нававіленская, 1а, пасольства РФ у Беларусі;

Віцебск — вул. Маякоўскага, 1, гарадскі цэнтр культуры;

Гомель — вул. Ірынінская, 16, гарадскі цэнтр культуры;

Магілёў — вул. Ленінская, 61, ліцэй Беларуска¬расійскага ўніверсітэта;

Бабруйск — вул. Сацыялістычная, 90, філіял Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта;

Брэст — вул. Пушкінская, 10, генеральнае консульства Расіі;

Гродна — пл. Тызенгаўза, 5, Гродзенская дзіцячая школа мастацтваў.

Каментары26

Цяпер чытаюць

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады

Усе навіны →
Усе навіны

Антарктыда мае «гравітацыйную дзірку». Што гэта такое і ці нясе пагрозу планеце?

Расійскім вайскоўцам забараняюць карыстацца дзяржаўным месенджарам Max, які навязваюць астатняму грамадству3

Шэсць краін уключна з Украінай запусцяць вытворчасць дронаў-перахопнікаў, якія створаць на мяжы з Расіяй і Беларуссю паветраны мур3

«Баявому генералу» Кубракову на памяць пра расправу 2020 года падарылі кулямёт19

У Мінску аб'явілі пра планы стварыць сквер на былых каталіцкіх могілках. Але там ужо даўно ідзе будаўніцтва5

«Вы падаеце ўсім нам прыклад». Арцыбіскуп Станеўскі павіншаваў Віктара Хрэніна з 23 лютага22

У мінскім ГЦ, дзе нядаўна закрыўся гіпермаркет, адкрыюць гіпердыскаўнтар

Гіганцкіх чарапах выпусцілі на ціхаакіянскі востраў праз 180 гадоў адсутнасці на ім

Ва ўкраінскім Мікалаеве ў выніку выбуху пацярпелі 7 паліцэйскіх. Гэта другі выпадак пасля Львова2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць