Культура

Імша на літоўскай мове ў Менску

Біскуп Антоні Дзям’янка падзякаваў групе літоўскамоўных каталікоў за іх ініцыятыву і намаганьні па ўвядзеньні нядзельнай сьвятой Імшы ў сталіцы Беларусі на іх роднай мове.

У трэцюю нядзелю Вялікага посту ў касцёле святых Сымона і Алены а 14.00 гадзіне для літоўскамоўных каталікоў г. Мінска адбылася святая Імша, якую цэлебраваў кс. Уладзіслаў Завальнюк, пробашч гэтай парафіі і дзекан Паўднёва‑Усходняга дэканату.

На Імшы прысутнічалі прадстаўнікі Літоўскага пасольства на чале з надзвычайным і паўнамоцным паслом Літвы ў Беларусі Эдвінасам Багдонасам. Напрыканцы святой Імшы да прысутных звярнуўся біскуп Антоній Дзям’янка, Апостальскі Адміністратар Мінска‑Магілёўскай архідыяцэзіі. Біскуп падзякаваў групе літоўскамоўных каталікоў за іх ініцыятыву і намаганні па ўвядзенні нядзельнай святой Імшы ў сталіцы Беларусі на іх роднай мове. Дарэчы, ужо многія гады ў віленскім касцёле святога Барталамея для беларускамоўных каталікоў рэгулярна адбываюцца набажэнствы па‑беларуску, якія цэлебруе кс. Ян Шуткевіч.

Пасля святой Імшы каталікі‑літоўцы звярнуліся да біскупа і пробашча з просьбай арганізаваць катэхетычныя заняткі для іхніх дзяцей і моладзі ў нядзельнай школе. Відавочна, што для здаволення патрэбаў вернікаў літоўскай нацыянальнай меншасці ў архідыяцэзіі неабходны адпаведны святар. Гэта цудоўна разумеюць і вернікі, і біскуп, і ўжо ў бліжэйшы час будуць зроблены намаганні ў гэтым накірунку.

У мінулым святары‑літоўцы моцна паспрыялі паглыбленню духоўнасці каталікоў Міншчыны і Магілёўшчыны, дзе ў часы існавання Рэчы Паспалітай у тагачаснай Смаленскай дыяцэзіі (на тэрыторыі сённяшніх Крычаўскага, Горацкага, Чавускага і Шклоўскага раёнаў) знаходзіліся пасёлкі, населеныя літоўцамі‑каталікамі.

Сабраныя выказалі надзею на тое, што распачатая справа будзе мець працяг, а дзякуючы намаганням зацікаўленых асобаў неўзабаве літоўскамоўныя вернікі будуць мець не толькі душпастыра, але і катэхета, які будзе праводзіць заняткі рэлігіі з літоўскімі дзеткамі на іх роднай мове.

catholic.by

Фота Андрэя Лянкевіча

Каментары

Цяпер чытаюць

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў4

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

На вучэнні паліцыі ў акупаванай Голай Прыстані прыляцеў дрон — пяцёра загінулых2

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты28

«Таня мужна пераадолела ўсё і з усім справілася». Дырэктар EPAM падзякаваў усім, хто дапамог грашыма для змагання жонкі з ракам

Сіла беларусаў. За некалькі дзён людзі сабралі для трохгадовай Ксюшы 500 тысяч даляраў1

Расія ўзмацняе кампанію супраць Нарвы: у сетках заклікаюць узбройвацца і ствараць «народную рэспубліку»19

Беларусы назвалі песню, якая часта выклікае слёзы8

Літоўцы і палякі ламануліся запраўляцца ў Беларусь. Вось колькі на гэтым можна зэканоміць13

Пасол Ірана ў Маскве абверг інфармацыю пра знаходжанне Хаменеі ў Расіі

МЗС пра паветраныя шары з цыгарэтамі: Гэта трансгранічная злачыннасць 5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў4

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць