Улада

Баранавіцкія аўтобусы зьбеларусіліся

Просьба месьцічаў пра перавод інфарматараў з расейскай на беларускую мову знайшла водгук у транспартнікаў: «Мы зразумелі: беларускамоўнае абвяшчэньне прыпынкаў стане гонарам нашага гораду», — кажа намесьнік дырэктара аўтапарку.

Па просьбе жыхароў усе моўныя інфарматары на гарадскіх амаршрутах пяройдуць са звыклага «великого и могучего» на паўзабытую родную мову.

Аўтаматычныя моўныя інфарматары з’явіліся ў баранавіцкіх аўтобусах прыкладна год таму. Кіраўніцтва аўтапарку чамусці вырашыла не браць прыклад з сталіцы Беларусі, дзе ў аўтобусах прыпынкі абвяшчаюць на роднай мове, а пайсці сваім шляхам – абвяшчаць па‑руску. Але з гэтым змірыліся не ўсе. У канцы 2006 года трое жыхароў, у тым ліку кіраўнік мясцовай філіі ТБМ Віктар Сырыца, запісаліся на прыём да дырэктара аўтапарка з просьбай перакласці аб’явы ў транспарце на беларускую мову.

— Ненармальна, што дзяржаўныя прадпрыемствы амаль не выкарыстоўваюць яе, і жыхары Баранавіч чуюць роднае слова ўсё менш, – расказвае Сырыца.

Кіраўніцтва аўтапарка абдумала прапановы і ў пачатку 2007 года моўныя інфарматары пачалі перазапісвацца.

— Гэта вымагае ў нас вялікіх намаганняў: у нас аж 24 маршруты, на кожным з якіх зусім не адзін аўтобус. Але праз некалькі месяцаў праца будзе поўнасцю завершана, пачаты працэс ужо незваротны, — лічыць намеснік дырэктара аўтапарка па агульных пытаннях і інфармацыйнай працы Іван Лапкоўскі. — Мы зразумелі: беларускамоўнае абвяшчэнне прыпынкаў стане гонарам нашага горада.

Сяргей Карабанаў, bulletinonline.org

Каментары

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву1

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

«Быў у прыгнечаным стане». Што вядома пра 41‑гадовага мужчыну, якога шукаюць ужо пяты дзень4

Балгарыя выменяла ў Грэцыі парэшткі свайго сярэднявечнага цара3

На расійскіх сілавікоў у канвойным вагоне на Каўказе напаў наркагандляр, якому пагражала пажыццёвае зняволенне. Яго забілі

У «Мінск-Свеце» з'явяцца вялікі парк і тысячы новых парковачных месцаў5

Расія і ЗША абмяркоўваюць шматмільярдную нафтавую здзелку10

«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча12

З чаго складаецца кошт кубачка капучына ў мінскай кавярні?6

Віталь Артыст прызнаўся, што развёўся другі раз8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву1

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць