Грамадства1111

Людзі ў цывільным палююць на журналіста «Еўрарадыё» Ругайна

Затрымліваць Ругайна пад вокам журналісцкіх фота- і відэакамэраў не рашыліся.

Віталя Ругайна, журналіста «Еўрарадыё» людзі ў цывільным больш за шэсьць гадзінаў пільнавалі каля офіса Эўрарадыё, а пасьля яшчэ гадзіну адсочвалі па горадзе.

Журналісты «Еўрарадыё» заўважылі некалькі аўтамабіляў, у якіх знаходзіліся людзі ў цывільным, яшчэ ў абед. Пасьля стала вядома, што яны цікавіліся менавіта Віталём Ругайнам. Увесь гэты час Віталь знаходзіўся ў офісе разам з калегамі.

Пад вечар у офісе сабраліся журналісты з іншых СМІ і было вырашана выйсьці з офісу ўсім разам. Каля гадзіны паўтара дзясятка журналістаў у суправаджэньні супрацоўнікаў у цывільным хадзілі па цэнтры гораду. З перамоваў супрацоўнікаў па рацыі было зразумела, што затрымліваць Ругайна пад вокам журналісцкіх фота і відэакамэраў яны ня будуць. Сьледам па вуліцах езьдзілі і мікрааўтобусы, якія да таго стаялі ў двары «Еўрарадыё».

Праз гадзіну Віталю Ругайну ўдалося схавацца. Цяпер ягонае месца знаходжаньне невядомае.

Віталь Ругайн — адзін з аўтараў рэпартажу «Эўрарадыё» з менскага мэтро. Разам са сваім калегам Алесем Пілецкім яны прайшлі па падземцы з цяжкай торбай, і на іх ніхто не зьвярнуў увагі. Журналісты лічаць, што перасьлед — гэта помста з боку міліцыі за іх працу.

Сёньня ранкам быў затрыманы і асуджаны да 15 сутак арышту Павал Сьвярдлоў. Калегі лічаць, што яго маглі проста пераблытаць з Віталём Ругайнам.

Галоўны рэдактар «Эўрарадыё» Віталь Зыблюк камэнтуе сытуацыю, якая склалася вакол журналіста:

«Будзем чакаць. Два месяцы хаваць яго не ўдасца. Але можа гэты націск спадзе. А можа наадварот болей азьвярэюць з-за таго, што яму ўдалося сысьці. Пляну ніякага ў нас не было. Плян быў проста сысьці. І нам гэта ўдалося. Хаця б гэтыя два дні яму не давядзецца сядзець у турме. А ў панядзелак ужо будзем глядзець — будзе лягчэй. Там прынамсі ўжо будзе адвакат. Вырашым, што рабіць».

Каментары11

Цяпер чытаюць

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 48

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Усе навіны →
Усе навіны

На Алясцы сярод кандыдатаў у сенатары два Дэны Саліваны. Губернатар загадаў праверыць, ці датычныя да гэтага дэмакраты

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая28

«Куфар» абнавіў правілы: цяпер перапіскі будуць кантраляваць — каб перамагчы махляроў4

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

Крышціяну Раналду ўчора забіў 983-і, 984‑ы і 985‑ы галы ў кар'еры

Дарагія офісныя крэслы і сталы не ратуюць ад болю. А што ратуе?4

Расія ў пяць разоў павялічыла закупкі пратэзаў рук і ног у Германіі6

У ЗША ўцёк з турмы забойца, асуджаны да пажыццёвага зняволення1

Памёр акцёр Патрык Сцюарт, зорка «Зорнага шляху» і «Людзей Ікс»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 48

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць