Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1111

Сыстэму точыць вірус страху

Пэўна, у многіх абываталяў варухнулася думка: мусіць, страшная сіла ў той апазыцыі, калі гэтак вылузваецца са скуры ды шчэрыць зубы бюракратычна-рэпрэсыўны Левіяфан! Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Ужо ўсе, хто хацеў, адпісаліся пра Дзень Волі. Хтосьці — рамантычна ("жыве дух Плошчы!"), хтосьці — зьедліва і з пэсымізмам ("марш асуджаных", "беларуская апазыцыя памерла ўжо".)

А я вось усё думаю: ну чаму ва ўлады быў такі неадэкватны страх?

Здавалася б, ніякай рэвалюцыяй ня пахне. Дык пусьці ты іх на тую плошчу — хай памітынгуюць на радасьць Эўропе ды разыдуцца па дамах! Гэта ж колькі ачкоў можна было зарабіць адным махам у тога Брусэлю!

Але ж — палохалі, зачышчалі, прэсынгавалі ў лепшых традыцыях рэпрэсыўнага жанру. Хіба што без асаблівай жорсткасьці.

Зь іншага боку — гэты ідэалягічны цырк з альтэрнатыўнымі імпрэзамі, на якія публіку заганялі паводле разнарадкі.

Карацей, паставілі на вушы палову краіны. І тым самым насуперак жаданьню дэманізавалі палітычных апанэнтаў. Пэўна, у многіх абываталяў варухнулася думка: мусіць, страшная сіла ў той апазыцыі, калі гэтак вылузваецца са скуры ды шчэрыць зубы бюракратычна-рэпрэсыўны Левіяфан!

Між тым згадайма, як летась бушавала вуліца ў Будапэшце, патрабуючы адстаўкі прэм'ера. Дарэчы, нядаўна, акурат на іхні Дзень Волі:) там зноў бунтавалі. Дый супраць палітыкі Буша вунь якія маніфэстацыі, паглядзеце (рэкамэндую БТ:) — нашым аб'яднаным дэмакратычным сілам такі размах і ня сьніўся!:)

Але нешта не відно, каб гэтыя пэрыпэтыі так ужо азмрочвалі існаваньне вугорскаму прэм'еру Дзюрчаню ці прэзыдэнту Бушу, каб нават даволі масавыя пратэсты змушалі ўладныя вярхі да неадэкватных, нэрвовых захадаў.

Увогуле для заходніх дзеячаў разьвітаньне з уладай ня ёсьць сынонімам жыцьцёвай катастрофы, расплаты, палітычнай сьмерці. Там працуе адна простая рэч — мэханізм ратацыі кіроўных элітаў. І дзейныя лідэры ведаюць: абы толькі злачынстваў не нарабіць — і будуць спакойна жыць да скону ў роднай краіне пры любой кіроўнай камандзе.

Ну а тут у вярхох сёньня... ня тое каб бралі дрыжыкі, хутчэй пануе складанае пачуцьцё — страх паказаць страх.

Так, страшна паказацца слабым. Па-першае, слабых зьядаюць свае ж. Па-другое, пры ўсіх заклінаньнях пра народны характар улады, недзе ў падсьвядомасьці сядзіць экзыстэнцыйны жах менавіта перад народным бунтам, бессэнсоўным і бязьлітасным.

Бо добра ж вядома, чаго вартыя бутафорскія інстытуцыі. Гэта на гнілым Захадзе партыі, прэса, парлямэнт, трэці сэктар каналізуюць незадаволенасьць, дапамагаюць вырашаць грамадзкія супярэчнасьці ў цывілізаваных формах. А тут — амаль што ніякіх кляпанаў дзеля выпусканьня пары. Ніякіх нармалёвых мэханізмаў зваротнай сувязі. І які насамрэч ціск пары ў катле — чорт яго ведае! Таму і страшна кожны раз, калі пачынаецца нейкае найменшае палітычнае варушэньне.

Гэтая палітычная сыстэма заражаная страхам, як старая апэрацыйная сыстэма вірусам. Яна будзе тармазіць усё болей. Усё адно давядзецца ставіць новую вэрсыю.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе9

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе

Усе навіны →
Усе навіны

Вызначыліся ўсе фіналісты «Еўрабачання-2026»1

Можа і добра было б, каб мужчыны рабілі гэта 20 разоў на месяц13

Пад Бабруйскам перакулілася маршрутка з пасажырамі

Беларуска выйграла падарожжа за 12 тысяч рублёў і вырашыла яго прадаць1

Вуліцу Мельнікайце ў Мінску перакрыюць на два гады: трэба дастаць «Алесю» і «Марыю»3

Прэм'ер Кыргызстана загадаў чыноўнікам хадзіць без пінжакоў, каб ашчаджаць электрычнасць4

Беларуску затрымалі ў Італіі па запыце з Мінска6

У Бранскай вобласці ад удара дрона загінуў падарожнік, які ў камуфляжы ішоў пехатой у Бразілію12

У Баранавічах мужчына жорстка забіў уласную маці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе9

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць