Грамадства11

Сёння ў пунктах ЦТ пачынаюць выдаваць сертыфікаты абітурыентам

Вынікі ЦТ па 14 прадметах.

Сёння пункты тэставання пачынаюць выдаваць абітурыентам сертыфікаты цэнтралізаванага тэставання, паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалай Фяськоў.

РІКВ завяршыў праверку тэстаў і ўжо перадаў усе сертыфікаты ў пункты тэставання.

Мікалай Фяськоў адзначыў, што ў гэтым годзе 2 абітурыенткі атрымалі двойчы 100 балаў.
«Па двух прадметах ЦТ атрымалі ў гэтым годзе 100 балаў — выпускніца гімназіі № 11 Мінска Таццяна Бараноўская, у якой вышэйшы бал па расейскай мове і гісторыі Беларусі, і выпускніца сярэдняй школы № 2 Новалукомля Карына Пачко, якая паказала абсалютны вынік па хіміі і біялогіі», — сказаў Мікалай Фяськоў.

Сертыфікаты, як і ў мінулым годзе, будуць выдадзены ўсім, хто атрымаў ад 1 і вышэй балаў. З гэтага года абітурыенты, якія набралі на ЦТ 1–6 балаў, не змогуць падаць свае дакументы ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Ім прадастаўлена права атрымаць сярэднюю спецыяльную адукацыю. Тыя, хто набраў 0 балаў, будуць пазбаўлены права падаваць дакументы для ўдзелу ў конкурсе як у ВНУ, так і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. Першымі імкнуцца атрымаць сертыфікаты абітурыенты, якія плануюць паступаць у ВНУ сілавых ведамстваў і культуры. Бо для іх з сённяшняга дня ўжо адкрыта магчымасць падачы дакументаў у прыёмныя камісіі.

Спецыялісты РІКВ ў гэты час пачынаюць падводзіць вынікі праведзеных іспытаў. Мікалай Фяськоў адзначыў, што для ўдзелу ў ЦТ па расейскай мове былі зарэгістраваны 95 тыс. 900 чалавек. З іх — 93 тыс. 507 чалавек прайшлі ЦТ, 19 былі выдалены. У цэлым вынікі выканання тэстаў па гэтаму прадмету нязначна адрозніваюцца ад мінулагодніхх. Сто балаў атрымалі 19 абітурыентаў. У 2011 годзе такіх шчасліўчыкаў было 7 чалавек. Нуль балаў у трох удзельнікаў ЦТ па рускай мове. Сем балаў па рускай мове не набралі 3,67% абітурыентаў.

Для ўдзелу ў ЦТ па беларускай мове зарэгістраваліся 45 тыс. 199 чалавек. Прайшлі ЦТ — 44 тыс. 70 чалавек, 6 былі выдалены. Як адзначыў Мікалай Фяськоў, 100 балаў па беларускай атрымалі 7 абітурыентаў, у 2011 годзе іх было пяцёра. Нуль балаў ў аднаго ўдзельніка гэтага іспыту. Па беларускай мове не набралі 7 балаў 2,65 працэнта абітурыентаў.

Для ўдзелу ў ЦТ па матэматыцы былі зарэгістраваны 95 тыс. 163 чалавек. З іх 91 тыс. 437 прайшлі ЦТ, 17 былі выдалены. Прычым 100 балаў на цэнтралізаваным тэставанні па матэматыцы атрымалі 46 абітурыентаў (у мінулым годзе іх было 33). Разам з тым, не пераадолелі парога 7 балаў 11,27 працэнта ад агульнага ліку абітурыентаў. Гэты вынік супастаўны з мінулым годам, калі такіх абітурыентаў было амаль 11%.

Фізіку планавалі здаваць 44 тыс. 120 чалавек. З іх 41 тыс. 572 прайшлі ЦТ. Пяць чалавек былі выдалены. Выканаць усе 30 заданняў за адведзеныя 180 мінут і набраць 100 балаў змаглі толькі два ўдзельнікі тэставання па фізіцы. Не справіўся ні з адным заданнем, а значыць, набраў 0 балаў, 41 абітурыент. Не пераадолелі парога 7 балаў больш за 9 працэнта (3 тыс. 915 абітурыентаў).

Для ўдзелу ў ЦТ па замежных мовах былі зарэгістраванавы 34 тыс. 804 чалавек (англійская мова — 27 тыс. 983, нямецкая — 5 тыс. 226, французскіая — 1 тыс. 267, іспанская — 328), прайшлі ЦТ 33 тыс. 74 абітурыентыа (26 тыс. 646 — па англійскай мове, 4 тыс. 923 — па нямецкай, 1 тыс. 194 — па французскай і 311 — па іспанскай мове). Адзін з удзельнікаў ЦТ па англійскай мове быў выдалены. 100 балаў у бягучым годзе атрымалі 2 удзельнікі тэставання па англінйскай мове і 2 — па нямецкай. Максімальны бал (98) па французскай і іспанскай мовах атрымалі па аднаму ўдзельніку тэставання. Не змаглі правільна выканаць ніводнага задання па англійскай мове 4 чалавекі, па нямецкай — 2. Не пераадолелі парога 7 балаў 0,1% абітурыентаў па англійскай мове, 0,04 працэнта — па нямецкай і 0,08 працэнта — па французскай.

Для ўдзелу ў ЦТ па хіміі былі зарэгістраваны 16 тыс. 687 чалавек. З іх 16 тыс. 119 прайшлі ЦТ, 1 чалавек быў выдалены. 17 удзельнікаў цэнтралізаванага тэставання па хіміі правільна выканалі ўсе 50 заданняў і атрымалі 100 балаў. Не справіліся ні з адным з прапанаваных пытанняў 3 абітурыенты. 30 абітурыентаў (0,2 працэнта) не пераадолелі парога 7 балаў.

Для ўдзелу ў ЦТ па біялогіі былі зарэгістраваны 28 тыс. 636 чалавек. З іх 27 тыс. 652 прайшлі ЦТ. Адзін чалавек быў выдалены. У параўнанні з мінулым годам вырасла колькасць абітурыентаў, якія атрымалі 100 балаў, — 7 чалавек. У мінулым годзе на вышэйшы бал выйшаў толькі адзін абітурыент. Значна зменшылася колькасць абітурыентаў, якія атрымалі нуль балаў, — 3 чалавекі. У 2011 годзе іх было 11. Парога 7 балаў не пераадолелі 0,15 працэнта ўдзельнікаў тэставання па біялогіі.

Для ўдзелу ў ЦТ па гісторыі Беларусі былі зарэгістраваны 21 тыс. 653 чалавекі. З іх 20 тыс. 426 прайшлі ЦТ. Трое былі выдалены. Вынікі па гісторыі Беларусі аказаліся вышэйшыя за мінулагоднія. Максімальны 100-бальны вынік атрымалі 16 абітурыентаў, а нулявы (мінімальны) — адзін абітурыент. Парога 7 балаў не змаглі пераадолець 0,05 працэнта ўдзельнікаў тэставання, якія выконвалі тэст па гісторыі Беларусі.

Для ўдзелу ў ЦТ па сусветнай гісторыі былі зарэгістраваны 1 тыс. 876 чалавек. Прайшлі іспыт 1 тыс. 749 абітурыентаў. Вышэйшы бал на ЦТ па сусветнай гісторыі навейшага часу быў — 99, а мінімальны — 2 балы. Абітурыентаў, якія не справіліся ні з адным з прапанаваных пытанняў, няма. Не пераадолелі парога 7 балаў на цэнтралізаваным тэставанні па сусветнай гісторыі навейшага часу толькі тры чалавекі.

Для ўдзелу ў ЦТ па грамадазнаўству былі зарэгістраваны 9 тыс. 441 чалавек. З іх 9 тыс. 13 прайшлі ЦТ. 100 балаў на ЦТ па грамадазнаўству атрымалі 5 чалавек. Два ўдзельнікі здалі іспыты на нуль балаў. Яшчэ каля 0,2 працэнта ўдзельнікаў ЦТ не пераадолелі ўстаноўленага парога 7 балаў.

Апошнім быў напісаны тэст па геаграфіі. Для ўдзелу ў ЦТ былі зарэгістраваны 2 тыс. 363 чалавек. З іх 2 тыс. 220 прайшлі іспыты. Максімальны бал (98) атрымалі 3 удзельнікі тэставання. Мінімальны бал (3) атрымалі па выніках выканання тэста 2 чалавекі. Нуль балаў не атрымаў ні адзін паступаючы. Пры гэтым восем удзельнікаў тэставання па геаграфіі не пераадолелі парога 7 балаў.

У цэлым, у 2012 годзе адзначаецца рост паказчыкаў выканання тэстаў практычна па ўсіх прадметах. Змест тэставых заданняў адпавядаў патрабаванням праграмы ўступных іспытаў. Матэрыял па 14 прадметах быў выразна і лагічна структураваны. Заданні мелі адназначны правільны адказ і былі размеркаваны па пяці ўзроўнях складанасці. Гэта значыць, што для ўсіх без выключэння ўдзельнікаў тэставання ў тэсце былі пасільныя заданні.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў2

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Усе навіны →
Усе навіны

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія29

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

Пашынян стварае музычны гурт5

Каранік пра ідэю айчыннага электракара: Трошкі пераацанілі свае магчымасці9

Чыноўніца прапануе па пятніцах прыходзіць на працу ў беларускім адзенні. І сама падала прыклад27

Украінскі дэпутат загінуў у аварыі — на квадрацыкле ўрэзаўся ў маршрутку

Ці трэба беларусам рабіць выбар паміж Расіяй і Еўропай? Шрайбман і Львоўскі спрачаюцца48

Зяленскі зноў згадаў Беларусь і каманду Ціханоўскай8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў2

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць