Улада22

Ініцыятыўным групам Статкевіча адмаўляюць у рэгістрацыі

На падставе заканадаўства, паводле якога грамадзяне, што адбываюць пакаранне, не маюць права балатавацца ў дэпутаты.

У акруговай камісіі № 52 Гарадзенскай сельскай акругі патлумачылі, што дакумэнты Статкевіч перадаў паводле даверанасьці, якая была завераная начальнікам вязьніцы. А адмовілі ў рэгістрацыі на падставе заканадаўства, паводле якога грамадзяне, якія адбываюць пакараньне, ня маюць права балятавацца ў дэпутаты.
Пра гэта «Свабодзе» паведаміла праваабаронца Сьвятлана Руткоўская, якая прысутнічала на паседжаньні камісіі.

Паводле Руткоўскай, дакумэнты Статкевіча разглядалі апошнімі. Старшыня камісіі нават удакладніла, што раілася з Цэнтравыбаркамам наконт рэгістрацыі кандыдатуры Статкевіча, і там ёй пацьвердзілі, што рашэньне прынята правільнае.

Таксама на паседжаньні акруговай камісіі было абвешчана, што ў ініцыятыўную групу Статкевіча запісаныя 114 чалавек — усе яны адбываюць пакараньне ў той самай вязьніцы, што і Статкевіч.

Астатнія чатыры ініцыятыўныя групы ў Гарадзенскай сельскай акрузе № 52 былі зарэгістраваныя.

На Магілёўшчыне, паводле паплечніка асуджанага палітыка Аляксандра Ірхо, дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўных груп падаваліся ў 11 з 13 выбарчых камісіяў рэгіёну.

Актывіст зазначае, што ўва ўсіх камісіях на момант падачы дакумэнтаў ведалі, хто такі Мікалай Статкевіч: «Калі прымалі дакумэнты шараговыя сябры камісіі, то праглядзеўшы іх пыталі: „А гэта той Статкевіч, які сядзіць?“ і адразу браліся тэлефанаваць сакратару, ці старшыні камісіі.
Сябра адной з камісій мне паведаміў, што калі прыяжджала ў Магілёў Ярмошына, казала, каб камісіі дакумэнты Статкевіча прымалі, а потым адмаўлялі ў рэгістрацыі на той падставе, што ён ня мае права балятавацца, бо асуджаны. У адной з камісіяў адмовіліся браць дакумэнты, калі ж я адмовіўся іх забіраць назад, то іх выкінулі ў сьметніцу. Тут была парушана інструкцыя Ярмошынай, бо трэба было прыняць дакумэнты, а потым даць рашэньне па іх разглядзе. У Бабруйску сакратар адной з камісіяў прыгразіў мне, што, калі б яго была воля ён бы на мяне за дакумэнты Статкевіча паскардзіўся ў пракуратуру».

У акруговых камісіях пацьвярджаюць, што адмаўлялі ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп Статкевіча, бо іхны вылучэнец паводле заканадаўства ня мае права балятавацца на дэпутацтва, бо асуджаны й знаходзіцца за кратамі.

Глядзі таксама: Ініцыятыўную групу аўтара «Мусарка»-«Змагарка» не зарэгістравалі

Каментары2

Цяпер чытаюць

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры32

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп паабяцаў аднавіць масаваныя абстрэлы Ірана ў выпадку невыканання сапраўднага пагаднення1

«Каралева кетаміну» атрымала 15 гадоў турмы па справе аб смерці акцёра Мэцью Пэры

Ілля Протас дэбютаваў у НХЛ

«Згадайце гэты кавалак лёду!» Трамп сустрэўся з генеральным сакратаром НАТА і зноў загаварыў пра Грэнландыю1

Ці сапраўды карычневыя яйкі больш карысныя за белыя?2

Самы дарагі дом у сакавіку набылі ў элітным пасёлку пад Мінскам1

Трамп на сустрэчы з Рутэ паставіць пытанне пра выхад ЗША з НАТА21

Магілёў — горад красовак, а Брэст — сталіца «леапарда». «Мегатоп» склаў абутковую карту Беларусі3

Амерыканскую дэлегацыю на перамовах з Іранам узначаліць Джэй Дзі Вэнс2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры32

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць