Улада1717

Ініцыятыўную групу аўтара «Мусарка»-«Змагарка» не зарэгістравалі

Іван Амельчанка тым часам зноў на сутках.

19 ліпеня адбылося паседжаньне акруговай камісіі, якая адмовіла Івану Амельчанку ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы на падставе артыкула 65 Выбарчага кодэксу.

Пра гэта паведаміў актывіст кампаніі «Гавары праўду» Павал Вінаградаў. Амельчанка плянаваў рэгістравацца ў Каліноўскай выбарчай акрузе № 108.

Аўтар нашумелага пэрформансу «Мусарок» абвясьціў пра пачатак выбарчай кампаніі 16 ліпеня.

А ўжо 17 ліпеня напярэдадні візыту ў Менск прэм’ер-міністра Расеі Дзмітрыя Мядзьведзва ён быў затрыманы і асуджаны да 12 дзён арышту.

У гэты дзень Іван Амельчанка меўся наведаць акруговую камісію. Але з улікам досьведу прэвэнтыўных затрыманьняў (ад 26 чэрвеня Амельчанка правёў за кратамі агулам 40 дзён), было вырашана адправіць дакумэнты на рэгістрацыю поштай. Акруговая камісія дакумэнты атрымала, аднак рэгістраваць ініцыятыўную групу адмовілася менавіта таму, што дакумэнты былі дастаўленыя такім чынам.

Павал Вінаградаў з такім рашэньнем ня згодны і плянуе скардзіцца ў Цэтравыбаркам.

Абвяшчаючы пачатак выбарчай кампаніі,

Амельчанка заявіў, што хоча «атрымаць працу дэпутата, бо там някепскі заробак і добры сацыяльны пакет: кватэра, машына і ўсё такое». У абмен на падтрымку электатарата Іван Амельчанка прапаноўваў увесьці льготы для ветэранаў вайны 1812 году і забясьпечыць іх кватэрамі.

Глядзі таксама: Ініцыятыўным групам Статкевіча адмаўляюць у рэгістрацыі

Каментары17

Цяпер чытаюць

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне1

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

Ксяндза Завальнюка сустрэлі на вуліцы. Ён расказаў, у чым сэнс жыцця5

Пентагон заклікаў краіны Балтыі змякчыць рыторыку адносна Расіі10

Лукашэнка заявіў, што Беларусь у час пандэміі выратавалася, пайшоўшы сваім шляхам13

На аўтабане ў Германіі ў беларускай фуры лопнула шына — пашкоджаны 12 аўтамабіляў

Затораў у Мінску стане меней? Па другім кальцы пракладуць аптычную магістраль для святлафораў

Украінскі Дняпро ў выніку расійскай атакі застаўся без электрычнасці

Беларусы правялі памятныя акцыі ў Ноч расстраляных паэтаў ФОТЫ

У Мінску адкрылі новую Гарадскую інфекцыйную бальніцу8

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне1

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць