Эканоміка22

«Белгазпрамбанк» увёў абмежаванні на зняцце наяўных у Тайландзе

«З мэтай мінімізацыі рызык ажыццяўлення махлярскіх аперацый» з 30 ліпеня ААТ «Белгазпрамбанк» уводзіць абмежаванне па банкаўскіх пластыкавых картках на аперацыі па зняцці наяўных ва ўстройствах, размешчаных на тэрыторыі Тайланда.

«Такая мера абумоўлена адсутнасцю належнага ўзроўню арганізацыі бяспекі аперацый па банкаўскіх пластыкавых картках банкамі, размешчанымі ў Тайландзе, што цягне павышаныя рызыкі прыёму ў мясцовых банкаматах падробленых, выкрадзеных або згубленых картак», — гаворыцца ў паведамленні банка.

Абмежаванне не распаўсюджваецца на аперацыі па банкаўскіх пластыкавых картках, якія ажыццяўляюцца на прадпрыемствах гандлю і сэрвісу, а таксама ў інтэрнэт-магазінах, зарэгістраваных у Тайландзе.

Абмежаванне ўстанаўліваецца «толькі ў дачыненні да аперацый зняцця наяўных, якія ажыццяўляюцца пры фізічнай прысутнасці пластыкавай карткі ва ўстройствах, фізічна размешчаных на тэрыторыі Тайланда».

На падставе звароту кліента банк можа зняць указанае вышэй абмежаванне на перыяд знаходжання кліента ў Тайландзе. Для гэтага неабходна звярнуцца ў службу падтрымкі трымальнікаў пластыкавых картак па тэлефоне +375 (17) 229-16-21 ці ў падраздзяленне банка па месцы адкрыцця карт-рахунка і паведаміць пра перыяд планаванага выкарыстання пластыкавай карткі на тэрыторыі Тайланда.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год4

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Усе навіны →
Усе навіны

Самалёт Flydubai уратавалі пілот-індыец і тры пасажыры, адзін з якіх стаматолаг. Другога пілота звязалі правадамі ад слухавак і маланкамі5

Радаслаў Сікорскі пра адносіны Польшчы з Беларуссю: У нас лёгкая адліга13

У Паўднёвай Карэі 600 тысяч чалавек прыйшлі паглядзець на акулу, якая захрасла ў канале1

У амерыканскім Тэнэсі ўпершыню за 200 гадоў збіраліся пакараць смерцю жанчыну. Але выкананне прыпынілі за гадзіну да прызначанага часу1

Марк Рутэ: У Расіі няма шанцаў нас перамагчы7

Спецыялісты расказалі, у якіх месцах не рэкамендуецца падзараджаць тэлефон1

Літоўцы з палякамі паставілі спецыяльныя вароты для закрыцця ад мігрантаў памежнай ракі7

У Швецыі папярэдзілі, што ў выпадку нападу будуць біць углыб Расіі4

Бабруйскі рыбак злавіў велізарнага шчупака не выязджаючы з горада ФОТЫ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год4

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць