Лёлік Ушкін. Левым вокам44

Каго паслаць на Хунін?

Нарэшце сціплы беларускі буслік зарадзіў дзюбай расейскаму касалапаму па ягонаму тоўстаму рылу.

Шаноўны Павел Ізотавіч

У нумары за суботу мяне як кожнага патрыёта мяне вельмі пацешыла тэма Зміцера Крята пра тое, што «Наши специалисты, работающие в Венесуэле, провели нефтеразведку в блоке «Хунин—1». Предполагаемые запасы углеводородного сырья подтверждены». Іншымі словамі праблема дыверсіфікацыі паставак амаль вырашана.

Ура! Ура! Ура!

Нарэшце сціплы беларускі буслік зарадзіў дзюбай расейскаму касалапаму па ягонаму тоўстаму рылу.

Пофіг, што як на суседняй старонцы Вася Даўгалёў — наш прасол у Маскве піша: «Более чем десятилетний опыт союзного строительства подтвердил правильность выбранного курса на единство, на обустройство общего дома, создание справедливой и достойной жизни всех граждан Беларуси и России».

Адзіная праблема з тым Хунінам. «Завершить разведочные работы планируется к концу года. «Предполагаем, что в начале следующего года должна быть проведена сертификация блока «Хунин—1», и тогда уже можно строить производственные планы», — у тым жа артыкуле Крят цытуе чыноўніка Сямашка:.

Іншымі словамі планаваць нешта пачнуць толькі ў 2008‑ым, а калі айчынныя таксаманы зацэняць смак і моц 95‑га хунінскага, невядома.

Што рабіць рэдакцыі СБ?

Зноў канстатаваць сумны факт: альтэрнатывы расейскай нафты няма і рыхтаваць на выпадак новай нафтавай вайны балванку артыкула «Расея — халяўшчык на шыі Сінявокай».

Выхад, Павел Ізотавіч, ёсць!

Трэба як мага хутчэй дасылаць на Хунін спецкора СБ, які б мог штодня аператыўна інфармаваць як ідзе гэтая самая сертыфікацыя, падтрымліваючы полымя надзеі грамадзян РБ на будучую дыверсіфікацыю і выклікаючы прыступы злосці у расейскіх манапалістаў.

Каго даслаць на Хунін — вось дзе пытанне пытанняў?

Уважліва праглядзеў спіс вядучых аўтараў СБ: Крят Зміцер,Хлыстун Ліля, Кальнічэнка...

Ня тое, ўсе ня тое...

А што калі Даўгалёва?

Глядзіце як складна ён адмазаўся ад пытання — чаму РФ і Рб інтыгруюцца, інтыгруюцца і канца той інтыграцыі не бачна.

«Межгосударственная интеграция — это процесс не скорый и многотрудный. Непросто учитывать интересы каждой из сторон, преодолевать инерцию, а порой и открытое сопротивление политическому и экономическому сближению Беларуси и России. Но ведь не зря говорят, что дорогу осилит идущий!

Гэтак жа можна і з венесуэльскай нафтай.

«Сертификация — это процесс не скорый и многотрудный. Непросто учитывать интересы местных племен, преодолевать инерцию почвы, а порой и открытое сопротивление малярийных комаров, ягуаров, тапиров и других хищников политическому и экономическому сближению Беларуси и Венесуэлы. Но ведь не зря говорят, что джунгли осилит идущий!».

Адназначна — Даўгалёў!

Ваш фанатычны чытач

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

У Dana Mall зрабілі велікодны гарадок

Уладальнік OnlyFans памёр у 43 гады20

Беларусу трапіліся дзіўныя 100 даляраў. Банк пацвердзіў сапраўднасць купюры, але не прыняў2

Тэгеран абвяргае словы Трампа: «Ніякіх перамоў няма, ён адступіў з-за нашых пагроз»6

Як адшукаць продкаў і скласці свой радавод?4

Памятаеце госцю свецкага вечара ў сукенцы з галавой казулі? Цяпер у яе іншы экстравагантны вобраз6

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад моцнага гуку, падобнага да дрона10

Расійскі палітык загінуў на вайне праз 10 дзён пасля падпісання кантракта, нават не даехаўшы да фронту11

Трамп заявіў пра «вельмі паспяховыя размовы» з Іранам і адклаў удары па энергааб'ектах на пяць дзён14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць