Металісты супраць гопнікаў.
Як інфармуе сайт orsha.eu, здарэнне адбылося 18 жніўня падчас так званай «Металатэкі» ў Гарадскім цэнтры культуры. «Металатэка» апошнімі гадамі замяняе аматарам цяжкой музыкі
Падчас імпрэзы каля ГЦК пачалі збірацца кароткастрыжаныя маладыя людзі ў спартовай вопратцы. Пяцёра з іх пачалі збіваць аднаго з «металістаў» проста ў холе будынка.За прыяцеля заступіліся іншыя ўдзельнікі «Металатэкі». Відавочцы адзначаюць, што кароткастрыжаныя юнакі не шкадавалі нікога, білі ў тым ліку і дзяўчат.
Бойку ўдалося спыніць толькі тады, калі нехта крыкнуў на вуліцы, што ідзе міліцыя.Насамрэч міліцыя прыбыла пасля таго, як завадатары бойкі ўжо сышлі. Па словах міліцыянтаў, ім загадзя не паведамлялі пра запланаваную «Металатэку», таму побач не было ніводнага супрацоўніка праваахоўных органаў. Міліцыянты прынялі некалькі заяваў пра збіццё.
-
У Польшчы беларускаму дальнабойшчыку пагражае турма — спрабаваў увезці экзатычных яшчарак
-
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
-
Магілёвец вырашыў прыбрацца на зіму і спаліў некалькі пабудоў
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары