Грамадства55

Аднаго з затрыманых ў Мінску мадэратараў асудзілі на 5 сутак, іншага — збілі

Суд Кастрычніцкага раёна Мінска абвінаваціў затрыманага 30 жніўня ў сталіцы Паўла Еўціхіева ў дробным хуліганстве і прыгаварыў яго да пяці сутак арышту, паведамляе праваабарончы сайт www.spring96.org.

Еўціхіеў, Раман Пратасевіч, Андрэй Ткачоў і яшчэ некалькі адміністратараў апазіцыйных супольнасцяў у сацыяльных сетках былі затрыманы 30 жніўня у Мінску людзьмі ў цывільным.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, затрыманага супрацоўнікамі КДБ Рамана Пратасевіча пасля допыту, пагроз і збівання адпусцілі праз чатыры гадзіны, бо ён непаўналетні.

Ператрус адбыўся на кватэры дзяўчыны Андрэя Ткачова. Канфіскаваны ноўтбук, а самога маладога чалавека забралі супрацоўнікі міліцыі на допыт. Праваабаронцы не выключаюць, што ён таксама арыштаваны.

Cяргею Бяспалаву, якога папярэдзілі сябры, удалося пазбегчы затрымання. Яго месцазнаходжанне невядомае.

Таксама стала вядома, што 30 жніўня ў Віцебску быў затрыманы мадэратар інтэрнэт-суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» Алег Шрамук. У дзверы яго кватэры пазваніла невядомая жанчына і прапанавала набыць атруту для мышэй. Гаспадары кватэры адмовіліся ад прапановы, але праз некаторы час гэтая ж жанчына пазваніла зноў. Калі Алег адчыніў дзверы, у кватэру ўварваліся супрацоўнікі спецназу і міліцыі. Без тлумачэння прычын яны затрымалі Шрамука, сказаўшы, што з’яўляюцца супрацоўнікамі Кастрычніцкага РАУС. Дапыталі таксама і Алесю Шрамук.

Пазней стала вядома, што Шрамук з райаддзела дастаўлены ў Інспекцыю выканання пакаранняў, пасля допыту яго адпусцілі.

Акрамя таго, невядомыя ўзламалі блог апазіцыйнага палітыка Віктара Івашкевіча на сайце «Беларускі партызан» і апублікавалі ад яго імя тэкст са знявагамі ў бок журналісткі Ірыны Халіп.

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч лічыць, што затрыманні адміністратараў суполак vKontakte — гэта «чарговыя пазапраўныя, прэвентыўныя адвольныя затрыманні». «Я мяркую, што гэта звязана з заклікамі да байкоту выбараў. Бачна, што ўлады вельмі хваравіта рэагуюць на гэтыя ініцыятывы. Самі па сабе заклікі да байкоту не забароненыя дзейным заканадаўствам. Але мы бачым такія абсалютна непрапарцыйныя захады ўладаў. Вось гэтая спецаперацыя КДБ адносна сацыяльных сетак можа быць звязаная ў тым ліку і з байкотам», — адзначыў ён.

Каментары5

Цяпер чытаюць

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць5

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка купіла кватэру ў пісьменніцкім доме, зрабіла там рамонт і праводзіць літаратурныя сустрэчы4

Ларыса Доліна не здаецца — яна хоча спагнаць больш за 2 мільёны даляраў з кур’ераў, якім яна аддала грошы6

Палітычнаму расійскаму блогеру, які хваліць Лукашэнку, забаранілі ўезд у Беларусь6

У беларускіх крамах вывесілі спіс недружалюбных краін29

Закрылі галоўны корпус БДУ1

Аскепкі збітага расійскага беспілотніка ўпалі на Майдане2

Ціханоўская: У Трампа ёсць рычагі, каб вызваліць беларускіх палітвязняў6

Кандыдата хімічных навук асудзілі па справе Гаюна12

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць5

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць