Эканоміка22

Снапкоў: Прыняты інавацыйныя рашэнні для мадэрнізацыі эканомікі

У Беларусі прыняты інавацыйныя рашэнні для мадэрнізацыі эканомікі. Аб гэтым заявіў 20 верасня міністр эканомікі Мікалай Снапкоў.

Неабходна размяжоўваць мадэрнізацыю эканомікі і мадэрнізацыю прадпрыемства, растлумачыў міністр эканомікі. «Мадэрнізацыя эканомікі — гэта змяненне ўмоў, змяненне правіл гульні, якія дзяржава ўстанаўлівае для стымулявання развіцця. Усе апошнія рашэнні, прынятыя Прэзідэнтам, з’яўляюцца фактычна інвацыйнымі, таму што змяняюць умовы стымулявання з боку дзяржавы развіцця, у аснове якога з’яўляецца павышэнне эфектыўнасці прадпрыемства на базе конкурснасці, прыярытэтных галін і на базе дасягнення вынікаў», — адзначыў Мікалай Снапкоў.

Такім чынам, апошнія дакументы ствараюць умовы, якія даюць магчымасць мадэрнізавацца эканоміцы ў цэлым, заўважыў ён.

«Гэта і ўказ № 253, які датычыцца Кітайска-беларускага парку. Мы лічым, што гэта фундаментальны ўказ і новы для нас напрамак бізнес-працэсаў у прыцягненні знешніх інвестыцый.
Гэта і дэкрэт № 6, які стварае ўмовы для развіцця ў сельскай мясцовасці і малых гарадах. Гэта і ўказ № 231, які фарміруе ўмовы канкрэтна для стымулявання прадпрыемстваў пры ажыццяўленні інвестыцыйнага праекта з крытэрыем — дасягненне пэўнай дабаўленай вартасці. Указ № 357 — інавацыйныя фонды, дзе ўпершыню дакладна вызначаны крытэрыі таго, што для нашай краіны з’яўляецца інавацыяй, адпаведныя ўмовы, якія даюць магчымасць прадпрыемству атрымаць якія-небудзь стымулюючыя моманты для свайго развіцця і ажыццяўлення інвестыцыйнай ідэі», — сказаў Мікалай Снапкоў.

«Усё гэта стварыла мадэрнізаваныя ўмовы развіцця эканомікі краіны. Натуральна, гэта з’яўляецца асновай для мадэрнізацыі прадпрыемства.
Для мадэрнізацыі прадпрыемства не сёння і цяпер, а для мадэрнізацыі прадпрыемства заўсёды. Прадпрыемства не можа стаяць на месцы, а мадэрнізацыя — гэта пастаянны працэс, калі прадпрыемства хоча захаваць сваю канкурэнтаздольнасць», — падкрэсліў міністр эканомікі.

Міністэрства эканомікі бачыць два асноўныя крытэрыі па ацэнцы паспяховасці або непаспяховасці праведзенай мадэрнізацыі прадпрыемства, адзначыў Мікалай Снапкоў. Гэта запатрабаванасць на знешніх рынках і неабходны ўзровень дабаўленай вартасці, які адпавядае еўрапейскаму ўзроўню па канкрэтнаму віду эканамічнай дзейнасці.

«У падыходах да 2013 года мы пастараемся мінімізаваць паказчыкі, што даводзяцца да дзяржорганаў і прадпрыемстваў, зыходзячы з крытэрыю дасягнення мэты.
Ёсць мэта — на гэту мэту трэба працаваць. Паказчыкі, якія спрыяюць дасягненню мэты, не цікавыя, цікавая мэта, і на аснове дасягнення мэты адпаведна будзе давацца ацэнка кіраўнікам дзяржорганаў і прадпрыемстваў», — рэзюмаваў міністр эканомікі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?8

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

Арнітолагі патлумачылі, чаму журавы дагэтуль не адляцелі з Беларусі

Які чысты даход патрэбны для камфортнага жыцця ў Еўропе4

Пуцін прачытаў лідарам Фінляндыі і Нарвегіі лекцыю па гісторыі сярэднявечных славян14

Пасля няўдалага скоку ў возера 19‑гадовы беларус аказаўся ў інвалідным вазку — ён знайшоў сябе ў стварэнні касмічных свяцільнікаў ФОТЫ1

Статкевіч на зварот Золатавай і Калеснікавай: Ён абясцэньвае пакуты і ахвяры, гэта ідэалогія прыстасаванства93

Трамп разлічвае сустрэцца з Зяленскім і Пуціным

Махлярам больш не патрэбны ваш пароль. Яны могуць скрасці «лічбавы ключ» і атрымаць доступ да акаўнта нават пры двухфактарнай абароне4

Абноўленыя экзітполы пасля выбараў у Ізраілі: пераможцы няма, апазіцыйны блок Айзенкота ідзе нароўні з Нетаньяху4

Мужчынская і жаночая скура загойваюцца па-рознаму — прычына нечаканая

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?8

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць