Як заявіў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, усе этапы выбарчай кампаніі прайшлі «ў поўнай адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам краіны». «Выбары прайшлі арганізавана, з высокай яўкай выбаршчыкаў», — дадаў ён.
Паводле слоў Лазавіка, на выбарах дэпутатаў ніжняй палаты парламента меў права галасаваць 7.022.221 выбаршчык, узялі ўдзел у іх 74,61%.
Член ЦВК з правам дарадчага голасу ад Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін мяркуе, што Цэнтрвыбаркам «занадта спяшаецца». «У нас ёсць час пачакаць, пакуль будуць разгледжаны ўсе скаргі», — сказаў ён, падкрэсліўшы наяўнасць «шматлікіх фактаў, што сведчаць пра парушэнне заканадаўства» падчас выбараў.
Калякін заявіў пра неабходнасць звярнуцца ў Генпракуратуру з патрабаваннем распачаць крымінальныя справы ў дачыненні да тых, хто браў удзел у фальсіфікацыях выбараў.
Аднак ЦВК аднагалосна зацвердзіла вынікі выбараў.
Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, у Брэсцкай вобласці прагаласавалі 74,2% выбаршчыкаў, Віцебскай — 80,7%, Гомельскай — 76,6%, Гродзенскай — 79,2%, Мінскай — 76,1%, Магілёўскай — 79,9% і Мінску — 59,2%.
У датэрміновым галасаванні, якое праходзіла на працягу пяці дзён з 18 па 22 верасня, узялі ўдзел 26% выбаршчыкаў.
Выбары адбыліся ва ўсіх выбарчых акругах. Падчас галасавання былі абраныя 109 дэпутатаў.
Па адной з безальтэрнатыўных акругаў —
Каментары