Улада11

Пасольствам Беларусі ў сумежных са Швецыяй краінах даручана аказваць садзеянне беларуска-шведскім кантактам

З закрыццём пасольства Беларусі ў Швецыі беларускім дыппрадстаўніцтвам у сумежных краінах даручана аказваць усялякае садзеянне беларуска-шведскім кантактам. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных 11 кастрычніка, адказваючы на пытанне аб тым, як ажыццяўляецца ўзаемадзеянне краін па консульскіх пытаннях.

Пасольства Швецыі ў Мінску 30 жніўня поўнасцю спыніла працу. Шведскія дыпламаты пакінулі Беларусь, як таго запатрабавалі беларускія ўлады. Аналагічныя дзеянні былі ажыццёўленыя і беларускім бокам. Указ аб вызваленні ад пасады пасла Беларусі ў Швецыі Андрэя Грынкевіча быў падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам 23 жніўня.

«Грамадзяне Швецыі могуць звяртацца ў любыя консульскія ўстановы Беларусі ў сумежных краінах, — паведаміў Савіных. — Для іх таксама адкрыта магчымасць атрымання віз непасрэдна ў аэрапорце, як для грамадзян краін, дзе адсутнічаюць беларускія дыпламатычныя ўстановы».

Паводле яго слоў, «падрабязная інфармацыя пра консульскае абслугоўванне шведскіх грамадзян размешчана на сайце беларускага пасольства ў Швецыі, які працягвае функцыянаваць».

«Мы ведаем, што вялікая колькасць кантактаў рэалізуецца па лініі розных грамадскіх арганізацый, прадпрыемстваў. Нашым пасольствам у сумежных краінах даручана аказваць гэтым кантактам усялякае садзеянне. Але многія кантакты цяпер рэалізуюцца па прамых сувязях», — паведаміў прэс-сакратар.

Беларуска-шведскі канфлікт разгарэўся пасля таго, як 1 жніўня ўлады Беларусі інфармавалі Швецыю пра непрацяг акрэдытацыі паслу Стэфану Эрыксану. Дыпламата абвінавацілі ў дэструктыўнай дзейнасці. У адказ на гэта шведскія ўлады заявілі, што не прымуць новага пасла Беларусі, і рэкамендавалі двум супрацоўнікам беларускага пасольства пакінуць Стакгольм.

8 жніўня МЗС Беларусі абвясціў пра адкліканне ўсіх супрацоўнікаў беларускага пасольства ў Стакгольме і рэкамендаваў шведскаму боку да 30 жніўня адклікаць усіх сваіх дыпламатаў з Мінска.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны37

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінскім моры злавілі гіганцкага сома ФОТА5

32‑гадовы беларус з-пад Гомеля першы раз у жыцці атрымае пашпарт толькі цяпер

Ва Украіне параненага байца ўпершыню эвакуявалі з перадавой паветраным дронам ВІДЭА2

Дзяржбяспека Літвы: «Наш дом» Карач штучна стварае ўмовы, каб беларусы, што не адпавядаюць крытэрыям міжнароднай абароны, атрымлівалі ВНЖ у Літве47

У Францыі ў сувязі з пагромамі ў некаторых раёнах увядуць каменданцкую гадзіну2

«Грузія так і не стала домам». Айцішнік не змог прызвычаіцца да краіны, хоць падатак складае 1%, — цяпер абірае паміж Іспаніяй і ЗША7

Беларускі стэндап-комік Максім Канавал расказаў, як гуляе ў хакей у Польшчы

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»18

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны37

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць