Культура

Ва Уроцлаве прайшлі Дні беларускай культуры

На мерапрыемстве выступілі Лявон Вольскі, Віктар Шалкевіч, гурт «Рэха» і іншыя.

«Кожны год ва Уроцлаў прыязджаюць беларускія пісьменнікі, мастакі і музыкі, якія прадстаўляюць беларускую культуру. Гэта стала ўжо традыцыяй», — сказаў адзін з арганізатараў дзён беларускай культуры ва Уроцлаве, кіраўнік «Беларускага дома» у Варшаве Алесь Зарэмбюк.

З 11 па 14 кастрычніка ва Уроцлаве праходзілі розныя канцэрты і дыскусіі прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці, а таксама польскай дыяспары ў Беларусі,

адзначыў Алесь Зарэмбюк. «Быў мастак Алесь Марачкін, выступалі музычныя калектывы Віктара Шалкевіча, Лявона Вольскага і гурт „Рэха“. На мерапрыемства прыйшло шмат палякаў — як звычайных жыхароў Уроцлава, так і прадстаўнікоў грамадскіх і палітычных колаў горада. У сваім звароце нас павітаў дэпутат Еўрапарламента Яцэк Пратасевіч. Прысутнічалі ваявода Ніжняй Сілезіі, адзін з лідэраў польскай партыі „Права і справядлівасць“ (PiS), адзін з заснавальнікаў „Саюза палякаў“ у Беларусі, карэспандэнт „Рэчы Паспалітай“, кіраўнік фонду „За нашу і вашу свабоду“ Мікалай Іваноў, і іншыя палітыкі і грамадскія дзеячы».

Па словах Алеся Зарэмбюка, на мерапрыемстве прысутнічала вельмі шмат беларускай моладзі. «Было прыемна бачыць такіх адукаваных, актыўных і вясёлых маладых людзей. А на закрыцці дзён беларускай культуры ва Уроцлаве за аўтографамі да Лявона Вольскага выстраілася цэлая чарга з беларусаў і палякаў».

«Атмасфера была фантастычнай. У нас, беларусаў, вельмі багатая культура, якую горача віталі ва Уроцлаве. І гэта з улікам таго, што гэта альтэрнатыўная культура, якую не падтрымлівае дзяржава. У наступным годзе мы зноў правядзем дні беларускай культуры ва Уроцлаве, у абноўленым фармаце», — сказаў Зарэмбюк.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Былы кіраўнік Службы бяспекі Лукашэнкі прадаў катэдж у Драздах за $1,2 мільёна13

«Адкрываецца кармушка, заглядвае гэты *ёбак Вадзім у акулярчыках і кажа: «Ну што ты, Сахарок!»11

У Кіеве расійскімі ўдарамі пашкоджана дэпо станцыі «Кіеў-Пасажырскі», дата– і бізнэс-цэнтры, жылыя дамы

Дрон трапіў па прапускным пункце на беларуска-расійскай мяжы. Ужо не першы раз1

Расія плануе на наступны год рэкордныя вайсковыя расходы 2

Ветэрынара з-пад Століна асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»1

Беларускія турмы ці турмы для беларусаў?19

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць