Меркаванні7373

Як я пераходжу на беларускую мову

Я хачу расказаць вам аб тым, як я пераходжу на беларускую мову. З пошты Рэдакцыі.

Я хачу расказаць вам аб тым, як я пераходжу на беларускую мову.

Пачну спачатку. Колькі гадоў таму, калі я навучаўся ў школе, на ўроку фізыкі неяк зайшла размова паміж настаўніцай і вучнямі пра беларускую мову. Яна казала, што родная мова для нас — расейская. Мяне гэта вельмі зачапіла, і мы пачалі спрачацца. Тады яна мне кажа: «Вось ты кажаш, што твая родная мова беларуская, але ж размаўляеш ты па‑расейску, а перад тым каб сказаць што‑небудзь па‑беларуску, ты спачатку падумаеш па‑расейску, а потым перакладзеш. На якой мове ты думаеш, тая і родная».

Я працягваў спрачацца, але і сапраўды, я заўсёды думаў па‑расейску, а потым перакладаў на беларускую мову. І тут я вырашыў пачаць думаць па‑беларуску. Гэта выглядала так: пасьля заняткаў, ідучы дадому, я казаў сам сабе (вядома ж, па‑беларуску): вось прыйду, трэ будзе прыбрацца ў кватэры, зрабіць урокі, спаткацца зь сябрам г.д. Спачатку было неяк нязвычна. Гэта быў першы крок да маёй мэты.

Прайшоў час, і я пачаў у сваю гаворку ўстаўляць беларускія словы (дзякуй, калі ласка, прабачце і г.д.). Неяк едучы ў аўтобусе, я сядзеў ля акна, і на прыпынку зайшла жанчына. Я ёй прапанаваў сесьці (па‑беларуску) і саступіў месца. Яна села і сказала: «Спасибо». Але ёй, напэўна, стала няёмка і літаральна праз сэкунду яна выправілася і сказала «Дзякуй». Мне было вельмі прыемна ад таго, што мне адказалі па‑беларуску.

Але перайсьці на беларускую мову я пакуль ня змог. Прычын некалькі. Але галоўная ў тым, што ў мяне амаль няма сяброў, якія б гэта падтрымлівалі. У мяне ёсьць толькі адна беларускамоўная сяброўка, зь якой мы сустракаемся час ад часу.

А вам, Рэдакцыя, я хачу параіць аддаць адну старонку матэрыялам, у якіх будуць парады аб пераходзе на беларускую мову.

Міхась, Курасоўшчына (Менск)

Ад Рэдакцыі. Міхась, далучайцеся да беларускіх суполак і арганізацый — вам сьвет памяняецца.

Каментары73

Цяпер чытаюць

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ўдарыла па Паўднёвым мосце ў Кіеве чатырма «Іскандэрамі»1

У Ваўкавыскім раёне зносяць найстарэйшы ў Беларусі цэментны завод

На канфэрэнцыі ў Дубліне Святлана Ціханоўская нагадала пра лёс палітвязня Вацлава Арэшкі ФОТАФАКТ 8

Прэм'ер Швецыі таксама не разумее, навошта Стуб і Сцёрэ званілі Пуціну

Вядомы беларускі велагоншчык пайшоў працаваць у таксі

У Кітаі пакрыўдзіліся на Кіліяна Мбапэ, які назваў Мао Дзэдуна дыктатарам4

У Кітаі бурбалка вакол штучнага інтэлекту ўжо лопнула2

Беларуска атрымала ў Польшчы ДНЖ з памылкай у імені. Ці можна гэта выправіць?

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць