Здарэнні44

МУС выявіла найбуйнейшы ілжэпрадпрымальніцкі холдынг

Міжнародны злачынны холдынг, які аб’ядноўвае мноства ілжэпрадпрымальніцкіх структураў, выяўлены Галоўным упраўленнем барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС. Агульны прыбытак ліпавых камерсантаў перавышае 50 млн даляраў.

Натуральна ілжэпрадпрымальніцкі холдынг не быў зарэгістраваны Міністэрствам эканомікі Беларусі і паводле беларускага заканадаўства зусім не быў холдынгам. Паводле папярэдніх дадзеных, структура аб’ядноўвала больш за дзясятак розных суб’ектаў гаспадарання, як рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь, так і нерэзідэнтаў, а таксама фізічных асобаў. Па справе ўжо арыштаваныя чацвёра жыхароў Мінска, двое з якіх — дырэктары буйных кампаній.

Паводле аператыўных дадзеных, падазраваныя разам з іншымі асобамі з мэтай атрымання прыбытку ад занятку незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю ў асабліва буйным памеры, дзейнічаючы ад імені і выкарыстоўваючы рэквізіты, пячаткі, разліковыя рахункі і бланкі першасных уліковых дакументаў ілжэпрадпрымальніцкіх структур (рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў РБ), з 2008 да кастрычніка 2012 займаліся на тэрыторыі Беларусі фінансавай дзейнасцю без дзяржаўнай рэгістрацыі.

Прасцей кажучы, злачынны холдынг дапамагаў суб’ектам гаспадарання рэальнага сектара эканомікі здзяйсняць незаконныя фінансавыя аперацыі па абмене безнаяўных грашовых сродкаў на наяўныя і наадварот. Пры гэтым для надання легальнасці фінансавым аперацыям арганізацыя ажыццяўляла афармленне і прадстаўленне падробленых бухгалтарскіх дакументаў.

Паводле папярэдніх дадзеных, з 2008 года злачынная арганізацыя атрымала прыбытак у памеры каля 400 мільярдаў рублёў (больш за 50 мільёнаў даляраў).

Пакуль па выяўленых фактах Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта заведзеная крымінальная справа па ч.2 арт.233 (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Гэтым разам праваахоўнікі не збіраюцца спыняцца толькі на ілжэпрадпрымальніках. Паўстаюць сур’ёзныя пытанні да некаторых беларускіх банкаў, праз якія падазраваныя атрымлівалі па чэках буйныя сумы. Супрацоўнікаў праваахоўных органаў бянтэжыць той факт, што буйныя наяўныя сумы свабодна праходзілі праз банкі, хоць апошнія павінныя былі гэта заўважыць і спыніць. Таму цяпер вырашаецца пытанне пра буйную праверку адпаведных банкаў з мэтай выяўлення магчымых карупцыйных сувязяў у гэтых фінансавых установах.

Каментары4

Цяпер чытаюць

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць50

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

СМІ раскрылі дэталі іранскага плана з 10 пунктаў па перамір’і2

У Пінску прадалі кватэру былога суддзі, які адмовіўся судзіць пратэстоўцаў4

«Лукашэнка такі: Назарбаеў кажа, што трэба сыходзіць, а я не бачу пераемнікаў». Семчанка — пра сустрэчу з Лукашэнкам летам 2020‑га16

Парад Перамогі ў Маскве можа не адбыцца ўпершыню за 30 гадоў — баяцца Украіну23

На старажытных могілках у цэнтры Гродна знайшлі парэшткі маці і дзіцяці ў адной магіле1

Сям’я назбірала трохлітровы слоік манет. Колькі атрымалася?3

«Пасля Тайланда Грузія здаецца агрэсіўнай». Праграміст — пра зімоўку ў Азіі і жыццё ў Тбілісі8

Рэзкія выказванні доктара з Касцюковічаў: меркаванні карыстальнікаў пра яго ўчынак разышліся11

Падчас футбольнага матча здарыўся пажар. Гулец узяў шланг і патушыў яго

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць50

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць