Эканоміка11

Беларусь забараніла ўвоз свініны з Маскоўскай вобласці

У сувязі з рэгістрацыяй на тэрыторыі Маскоўскай вобласці 22 лістапада асабліва небяспечнага захворвання — афрыканскай чумы свіней.

Мінск, 26 лістапада. Беларусь з 24 лістапада ўвяла часовую забарону на ўвоз на сваю тэрыторыю свініны з Масквы і Маскоўскай вобласці. Аб гэтым гаворыцца ва ўказанні дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, апублікаваным на сайце гэтага ведамства.

Ва ўказанні гаворыцца, што ў сувязі з рэгістрацыяй на тэрыторыі Маскоўскай вобласці 22 лістапада асабліва небяспечнага захворвання — афрыканскай чумы свіней — уводзяцца часовыя абмежаванні на ўвоз у Беларусь з Масквы жывых свіней, спермы кныроў, свініны, у тым ліку ад дзікоў, і прадуктаў яго перапрацоўкі, скураной, рагакапытнай і кішачнай сыравіны, шчаціння, паляўнічых трафеяў, атрыманых ад успрымальных відаў жывёл, кармоў і кармавых дабавак расліннага і жывёльнага паходжання, у тым ліку з птушкі і рыбы, кармавых дабавак для кошак і сабак, а таксама гатовых кармоў для кошак і сабак, якія прайшлі тэрмічную апрацоўку, вырабленых з сыравіны, што паходзіць з Масквы і Маскоўскай вобласці, былога ва ўжыванні абсталявання для ўтрымання, забою і раздзелкі свіней.

З 24 лістапада адменены ўсе раней выдадзеныя дазволы на ўвоз з Масквы названых тавараў.

Ведамства ўказвае на неабходнасць прыняцця дадатковых мер кантролю па забеспячэнні біялагічнай абароны буйных свінаводчых комплексаў, ферм і гаспадарак усіх форм уласнасці.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая100

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

«Сапраўдныя бандзюганы». Лукашэнка расказаў пра аперацыю па затрыманні кантрабандыстаў на мяжы8

Палітвязняў пачалі масава выпускаць з калоній і з хімій6

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць вярнуць захопленыя літоўскія фуры6

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні19

Памёр украінскі патрыярх Філарэт1

Чака Норыса экстранна шпіталізавалі на Гаваях пасля цяжкой медыцынскай сітуацыі3

За палітыку асудзілі былога сябра ЛДПБ, які трымаў стрыптыз-клуб на Зыбіцкай3

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў17

Данія ўсур'ёз рыхтавалася да вайны з ЗША, у Грэнландыю былі перакінутыя запасы донарскай крыві і выбухоўка6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая100

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць