Архіў

Татарскі народ большы за беларускі (Дамова Беларусі з Расеяй спарадзіла багата нэгатыўных водгукаў у сьвеце)

№ 34 (155), 13 — 19 сьнежня 1999 г.


 

Татарскі народ большы за беларускі

Дамова Беларусі з Расеяй спарадзіла багата нэгатыўных водгукаў у сьвеце

 

Намесьнік дзяржсакратара ЗША Джэймс Фоўлі пад час свайго брыфінгу 8 сьнежня на запыты журналістаў, ці не паўплывае гэткі саюз на адносіны Штатаў зь Беларусяй і Расеяй і ці не зьяўляецца гэтая дамова працягам вайны ў Чачэніі, адказаў: “Я б ня стаў блытаць яблыкі з апэльсінамі. Мы ў Дзяржаўным дэпартамэнце ЗША імкнемся даць асобныя ацэнкі кожнаму пытаньню. Я толькі магу пракамэнтаваць сам факт падпісаньня гэтай саюзнай дамовы паміж Беларусяй ды Расеяй. Для пачатку адзначу, што мы не пярэчым інтэграцыйным працэсам паміж краінамі Эўропы, да тае пары, пакуль яны носяць узаемавыгадны характар і не замінаюць трансатлянтычнай інтэграцыі. Для нас асабліва істотная менавіта добраахвотнасьць характару інтэграцыяў, што магчыма толькі ў выпадку дэмакратычных працэсаў. У Беларусі ні пра якія дэмакратычныя працэсы ня можа быць і гаворкі. Гэткім чынам, няма падставаў лічыць, што гэтае пагадненьне з Расеяй ёсьць жаданьнем беларускае нацыі, і, адпаведна, актам добрае волі”.

 

Старшыня Сэйму Літвы, сп.Вітаўтас Ландсбэргіс вельмі нэгатыўна ацаніў саюзную дамову, найперш з геапалітычных меркаваньняў: “Гэткі саюз становіцца выклікам і фактарам абвастрэньня міжнароднага становішча”. Сп.Ландсбэргіс лічыць, што дамова йзноў ставіць перад дэмакратычным сьветам пытаньні пра законнасьць паўнамоцтваў Лукашэнкі й юрыдычную вагу падпісанае паперы. Зь іншага боку, літоўскі палітык заўважыў, што цяпер сытуацыя становіцца ясьнейшая, бо адказнасьць за становішча ў Беларусі адкрыта й шчыра бярэ на сябе Расея.

 

Амэрыканскі палітоляг Чарльз Клавар у газэце Financial Times піша: “Лідэры Беларусі й Расеі ўжо двойчы падпісвалі падобныя дамовы, агульныя вынікі якіх ня ўражваюць. Гэта ўжо трэцяя дамова ад 1996 г. Тым ня менш, лідэры краінаў Захаду й беларускае апазыцыі занепакоеныя, што неаднаразовыя спробы Лукашэнкі далучыць сваю краіну да Расеі пакрысе стануць рэальнасьцю. Па Менску пракацілася хваля пратэстаў, кульмінацыя якіх была ў кастрычніку, пад час сутычак 20 000 маніфэстантаў зь міліцыяй. Заходнія дыпляматы й палітыкі ставяць пад вялікі сумнеў сапраўдную падтрымку аб’яднаньня насельніцтвам абедзьвюх краін.

Афіцыйныя асобы ў Беларусі й Расеі кажуць, што гэты саюз больш падобны да Эўрапейскай Рады, чым да СССР. Расчараваныя немагчымасьцю ўступіць у іншыя гандлёвыя арганізацыі, найперш у ЭР, краіны СНГ хочуць падтрымліваць шчыльныя гандлёвыя дачыненьні з Масквою. Але многія экспэрты лічаць, што за эканамічную інтэграцыю Расея выставіць сваім саюзьнікам палітычны рахунак”.

А вось прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма выказаўся наўпрост, камэнтуючы саюз Масквы зь Менскам: “Мы ў гэтыя гульні гуляць ня будзем. Украіна абрала шлях незалежнасьці й дэмакратыі”.

Сваё нэгатыўнае стаўленьне да саюзу з Лукашэнкам выказалі і кіраўнікі розных рэгіёнаў у самой Расеі. У інтэрвію “Інтэрфаксу” прэзыдэнт Татарстану Мінтымэр Шайміеў заявіў, што Татарстан будзе дамагацца павышэньня свайго статусу да беларускага. “Татарскі народ шмат большы за беларускі. Чаму мы павінны быць ніжэйшымі?”

 

А прэзыдэнт Інгушэціі Руслан Аўшаў выказаўся яшчэ больш катэгарычна: “У мяне адмоўнае стаўленьне да гэтага саюзу. Складаецца ўражаньне, што новая дзяржава ствараецца пад канкрэтных асобаў. Дамова выклікае вельмі шмат пытаньняў. Дасёньня ніхто ня ведае, які варыянт быў падпісаны. Яшчэ пытаньне: чаму трэба было гэтак сьпяшацца? Чаму не спытаць меркаваньня нашых народаў?

 

Прэзыдэнт Башкартастану Рахімаў таксама супраць гэтае дамовы. “Паўнавартаснага саюзу ўсё адно не атрымаецца, бо ані Расея, ані Беларусь не аддадуць свайго сувэрэнітэту. Ну мяркуйце самі — хто аддасьць сваю свабоду й незалежнасьць? Таму ўсё гэта выглядае сумнеўна”, — заўважыў сп.Рахімаў.

На размытасьць палажэньняў дагавору зьвярнуў увагу і кіраўнік Ханты-Мансійскае Думы сп.Сабянін, дадаўшы, што яго трэ было б усё ж абмеркаваць усенародна. Бо, як сказаў ён: “Мы гэтак і не дазналіся талкова, што за дамова падпісаная, пра які саюз ідзе гаворка”.

Тэкстаў дамовы аб гэтак званым саюзе не атрымалі й дыпляматы, што працуюць у Беларусі. Гэта, мякка кажучы, іх падзівіла. Напрыклад, пасол Францыі Бэрнар Фас’е сказаў: “Я нават не чытаў праекту дамовы, а таму ўсё, што тут адбываецца, нагадвае чарговую дэманстрацыю кепскага фільму”.

Аглядальнік


Каментары

Цяпер чытаюць

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Усе навіны →
Усе навіны

«Ты пакліч мяне. Пазаві». Naviband прэзентаваў песню да Дня закаханых на класічны верш беларускай літаратуры3

«Змена рэжыму неабходная, але не толькі таму, што мы хочам быць свабоднымі». Рэза Пехлеві заклікаў ЗША нанесці ваенны ўдар па іранскім рэжыме6

Белы дом апублікаваў валянцінку з Грэнландыяй6

Netflix прэзентаваў серыял па рамане Архана Памука3

Усе гульцы зборнай Канады выйшлі на лёд, калі швейцарскага хакеіста выносілі з пляцоўкі

А чым цяпер займаецца Зарэцкая? Яна пераехала з Эстоніі ў Арабскія Эміраты13

Крэмль адмяніў абавязковы каранцін перад сустрэчамі з Пуціным1

Пасол ЗША: Кітай можа спыніць вайну ва Украіне адным званком4

Галоўны мост Магілёва хочуць назваць у гонар савецкага разведчыка. Але ёсць гістарычная нестыкоўка5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць