Архіў

Ліст у рэдакцыю

36 (157), 27 сьнежня 1999 - 3 студзеня 2000


 

ліст у рэдакцыю

Год нашага жыцьця

 

Магілы, магілы... Сьвежыя, высокія, нізкія, роўныя зь зямлёй. Сосны, бярозы, кусты бэзу, зарасьнікі дзікай травы. І крыжы, крыжы... Розных памераў, а цяпер і зробленыя з жалеза. А навошта? Хіба патрэбна на той сьвет? Усё б лепей з дрэва, напрыклад, з дубу — ніякія гады яго не бяруць.

Звычайны вясковы пагост... Месца яшчэ многа, а паміраць ужо, можна сказаць, няма каму. У вёсцы адна хата. У хаце адна баба. Хаты пустуюць, а то і разваліліся зусім.

Пра працу гаварыць не прыходзіцца — толькі для сябе. А ў каго яшчэ сілы ёсьць — для дзяцей, унукаў. У горад, у горад... Дый то рэдка. Хіба ўвосень — што-небудзь. Адкуль жа браць? Хіба пэнсія?! Вось яна ўся і адпраўляецца ў горад. Ды і якая яна, тая пэнсія! Так... Адзін сьмех... А бяруць? І ня толькі бяруць, а з рук вырываюць.

З каго ж бяруць? Са старых!!! Ім яшчэ трэба пакланіцца да зямлі, што сябе даглядаюць і другім спагадаюць, на дзяржаўныя дамы прытулку не завідваюць. Колькі ж яшчэ такіх стойкіх і цягавітых засталося ў вёсках, асабліва пэрспэктыўных? (І хто прыдумаў такое слова???) Паводле апошняга перапісу ў сельскай мясцовасьці засталося жыць 30% насельніцтва. Ну а з гэтых 30% колькі ж такіх людзей, якія хочуць і могуць працаваць? Аднаму Богу вядома.

Слабее падмурак... Што, слабее? Зусім аслабеў. Зьнясілеў чалавек, аддаў усё. Няма чаго аддаваць больш. Дзецям, унукам, гораду, дзяржаве... Адсюль цэны — вышэйшыя за чалавечы рост, недасягальныя, можна й не вывучаць — што і па чым. Свайго хлеба хутка ня купіш. Дайшлі... Прыйшлі... Прыкаціліся... Памінай добрым словам той час, калі былі сілы, і сам мог усё для сябе зрабіць.

А на дзень памяці ўжо і памінаць няма каму. Старыя, старыя... Больш жанчынаў. Мала сьвечак, ды многа сьлёз і цеплыні. Не забудуць нікога — усіх успомняць. Мала словаў — ды многа спагады. Усё па-людзку: бяз шуму выступленьняў, хвалебных «сьпеваў». Бліжэй да Бога, бліжэй да зямлі...

Памяць — рэдкая рэч у наш час, і дзе яна яшчэ засталася, дык ужо вельмі высокай пробы, на вагу золата.

Мозг сьвідруе думка: калі ж такое яшчэ існуе, дык і мы яшчэ жывем. Толькі трэба жыць, жыць!..

Навошта яно на той сьвет, тое жалеза? Ці тая агароджа? Якая і там не дазволіць душы высвабадзіцца з палону. Гарадзкія могілкі... Месца мала, а паміраць ёсьць каму. Гмах на гмаху. А кватэраў не хапае, і так усё жыцьцё. У старых і старэйшых яно было і не было: то вайна, разруха, голад. Тады вёска карміла горад, і ўсім усяго хапала.

А цяпер і тут слабее падмурак. Да чаго дайшлі? І сын можа забіць маці, і маці забівае сына. Дзе ж той Бог?

Вечная тэма: што і дзе купіць, каб дзешавей. А хто яго дасьць? Вёска? Дзяржава?..

Тыя, што прывыклі жыць за наш кошт, не сьпяшаюцца пакланіцца сваім продкам да зямлі. Ніякай думкі, што трэба помніць, успомніць, думаць, жыць, жыць самім і іншаму не перашкаджаць. багатыя... а за чый кошт?

Памяцьцю тут і ня пахла.

Мозг сьвідруе думка: калі нічога ня зьменіцца, калі людзі ня стануць людзьмі — быць нам порахам.

Алена Волкава,
вёска Ліпнякі пад Лоевам


Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі7

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?3

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада3

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

Вольга Гарбунова: Не хачу, каб апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай67

У сяле пад Кіевам сутычкі і страляніна каля дома з вайскоўцамі. Кажуць, што іх утрымлівалі незаконна8

Упершыню малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій не адбылася ва ўсёй Беларусі. Апошнім здаўся Гомель9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі7

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць