Культура55

Вызначыліся ўдзельнікі «Басовішча»

Вызначаны 10 беларускіх гуртоў — удзельнікаў фестывалю «Басовішча‑2007» у Польшчы

Паводле вынікаў канцэртаў, якія прайшлі ў Мінску 16‑17 чэрвеня, сталі вядомыя 10 беларускіх гуртоў, якія возьмуць удзел у фестывалі «Басовішча‑2007».

Як паведаміў БелаПАН каардынатар фестывалю з беларускага боку Аляксей Мінчонак, журы — музычныя крытыкі, журналісты і прадзюсеры — выбралі дзевяць гуртоў. Гэта сталічныя каманды «РоСтра», «SKA!RB», «Sok», «Termin X», «Unia», «Weeping Twilight», «ZigZag», а таксама «Фляус і Кляйн» (Наваполацк) і «Indra» (Полацк). Дзесяты гурт — «Lilith» (Мінск) — заняў першае месца паводле вынікаў інтэрнет‑галасавання на музычным партале «Тузін гітоў» і стаў удзельнікам «Басовішча» без адборачнага канцэрта.

Усяго на фестываль паступіла прыкладна 50 заявак, з якіх журы адабрала 20 для ўдзелу ў канцэрце «Адборышча».

«Басовішча» («Basowiszcza») — фестываль музыкі маладой Беларусі, які праводзіцца штогод з 1990 года. Арганізатарам выступае Беларускае аб’яднанне студэнтаў у Польшчы.

«Басовішча‑2007» адбудзецца блізу Гарадка ў Падляскім ваяводстве Польшчы. У адрозненне ад мінулых гадоў, фестываль будзе доўжыцца тры дні, з 19 па 21 ліпеня, што, на думку арганізатараў, дасць магчымасць выступіць большай колькасці гуртоў. Акрамя вядомых беларускіх каманд — «Крама», «N.R.M.», «Neuro Dubel», якія пастаянна выступаюць на «Басовішчы», плануецца запрасіць на фестываль гурты з Польшчы, Украіны, Літвы і Італіі, паведаміў А.Мінчонак.

Тацяна Дарашчонак, БелаПАН

Каментары5

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром37

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна22

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце3

«Маё вяртанне — дакладна ў турму». Алесь Бяляцкі — пра прыклад Пачобута і магчымую рэальную колькасць палітвязняў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром37

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць