Архіў

Бестэрміновасьць у адносінах

№ 36 (298), 27 верасьня 2002 г.

Бестэрміновасьць у адносінах

Прадпрымальнікі Беларусі зьбіраюцца аднавіць бестэрміновы страйк. Перамовы лідэраў прадпрымальнікаў з урадам зайшлі ў тупік.

Аб’яднаная рада прадпрымальнікаў (АРП) абвесьціла страйк яшчэ 1 верасьня, аднак праз тыдзень усе прадпрымальнікі выйшлі на працу: пачаліся перамовы з урадам. Але вынікаў яны ня мелі. Паводле АРП, ніводнае іхнае патрабаваньне Саўмін ня выканаў. Галоўныя патрабаваньні прадпрымальнікаў — адмяніць абавязковае ўвядзеньне касавых апаратаў і сацыяльнае страхаваньне, зьменшыць арэндную плату за гандлёвыя месцы. Прадпрымальнікі атрымалі толькі вусныя абяцаньні галоўнага архітэктара Менску, што сталічныя рынкі “Трактар”, “Чэрвеньскі” і “Байкальскі кірмаш”, якія ўлады меліся сёлета зачыніць, прапрацуюць яшчэ і 2003 г.

Таму Аб’яднаная рада папрасіла аўдыенцыі ў Аляксандра Лукашэнкі, “каб канчаткова высьветліць, як прэзыдэнт ставіцца да прадпрымальнікаў”. Адзін зь лідэраў АРП Анатоль Шумчанка заяўляе, што новы бестэрміновы страйк пачнецца 1 кастрычніка й працягнецца... тыдні два, пасьля чаго прадпрымальнікі зноў паспрабуюць пачаць перамовы з урадам. Калі і яны скончацца безвынікова, з 1 лістапада прадпрымальнікі зноў ня выйдуць на працу.

Страйкі балюча адбіваюцца на бюджэце. “Штомесяц мы кладзём у дзяржаўную скарбонку 20 млн. даляраў: сплачваем адзіны падатак ад 80 даляраў і вышэй (на выставах — да тысячы), а ў сярэднім па краіне — 120 даляраў. Плюс грошы за арэнду”, — кажа А.Шумчанка.

Прадпрымальнікі таксама страцяць ад прастою, але сёньняшняе становішча трываць не жадаюць. Адзін толькі касавы апарат каштуе 200—400 даляраў. А яго ўсталяваньне цягне за сабой неабходнасьць мець разьліковы рахунак у банку. І любую фінансавую апэрацыю — а дробныя бізнэсоўцы праварочваюць за дзень некалькі гэткіх гешэфтаў — трэба праводзіць праз банк, адстойваць там чэргі. Банкаўскае ж абслугоўваньне разьліковага рахунку абыходзіцца ў 9% ад зьмешчанай на ім сумы. Каб разабрацца ў справаздачнасьці, прадпрымальніку давядзецца яшчэ наймаць бухгальтара.

Пра штрафы — асобна: за парушэньне парадку прыёму наяўных грошай трэ будзе плаціць 25—50 базавых велічыняў (1 б.в. — 11000 руб.), па разьліковым рахунку — 10 базавых велічыняў.

Яшчэ адна болевая кропка — адсутнасьць агульных ставак адзінага падатку: у Заслаўі бяруць 70 эўра, на менскіх рынках — 5. Права вызначаць памеры падатку перададзенае мясцовай вэртыкалі.

Не жадаюць прадпрымальнікі плаціць грошы і за абавязковую сацыяльную страхоўку. Урад вымушаны быў працягнуць тэрмін выплаты ўнёскаў. “Не заплацім у час — тэрмін працягнуць яшчэ”, — сьцьвярджае А.Шумчанка.

У адносінах ураду і прадпрымальнікаў, як бачым, запанавала поўная бестэрміновасьць.

Глеб Хмяльніцкі


Каментары

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу2

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

«Дык якія ж вялікія ў вас шляхцічы былі!» Прэм'ер Ірландыі пажартаваў, прымаючы ад Ціханоўскай слуцкі пояс13

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю3

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

У Японіі цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з мядзведзем3

Адкуль у Ціханоўскага крыўда праз грошы на зубы? Разбіраемся ў гісторыі32

«Белавія» зможа купляць самалёты і запчасткі Boeing5

Беларуская чыгунка паказала новыя пасажырскія вагоны ў фірмовым стылі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу2

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць