Архіў

Цярпімы Касьцёл

Менскі Катэдральны касьцёл

***

У Менскім Катэдральным касьцёле — шлюб. Ня вельмі маладая пара, гадоў па 35, пры іх — дружкі і бацькі. Парадку вянчаньня ня ведаюць, беларускай мовай, відаць, не гаварылі гадоў па дваццаць, а таму абрад ідзе церазь пень-калоду. Ксёндз Аляксандар Барыла цярпліва папраўляе і накіроўвае ход шлюбаваньня…

Хрэсьбіны ў тым самым касьцёле. Тры пары бацькоў і немаўляты аднолькава няўцямна глядзяць на ксяндза.

Менскі Катэдральны касьцёл
На лбох бацькоў зьяўляюцца буйныя кроплі поту: ніхто ня помніць ані парадку хрэсьбінаў, ані неабходных малітваў. Ксёндз ізноў строга, але цярпліва папраўляе зьбянтэжаных…

Маладая жанчына скардзіцца, што ейны грамадзянскі муж ня хоча браць зь ёй касьцельны шлюб. Жанчына, шчырая верніца, ня мае з-за гэтага магчымасьці хадзіць на споведзі і камуніі. Яна страшна пакутуе, камплексуе, адчувае сябе адкінутай ад касьцёлу. Ксёндз прапануе ёй выйсьце — яна вянчаецца сама-адна, складае абяцаньні свайму легкадумнаму мужу, і Касьцёл ізноў упускае яе да свайго ўлоньня…

Маладая пара з Варшавы прыяжджае хрысьціць сваё дзіця ў Менскую катэдру. Я пытаюся: “Чаму?” — “Мы не вянчаныя. У Польшчы 98% людзей — каталікі, Касьцёл вельмі моцны, вельмі дамінуе, і, каб павянчацца, трэба доўга хадзіць на нейкія гутаркі, духоўныя практыкаваньні. Перш чым хрысьціць дзіця, трэба прайсьці праз духовую падрыхтоўку да шлюбу, праз шлюб”, — кажа малады муж. “Мы з тых 2% палякаў, якія лічаць, што Касьцёл аж занадта кантралюе прыватнае жыцьцё людзей. Касьцёл у Польшчы часам ня ўлічвае рэаліяў сучаснага жыцьця. У Беларусі з гэтым прасьцей”, — лічыць маладая жонка.

Беларускі Касьцёл, сапраўды, цярплівы й спагадлівы да недасканаласьцяў тутэйшых вернікаў. “Больш за 70 гадоў савецкай улады на ўсходзе і 50 — на захадзе нанесьлі пазыцыям хрысьціянства вялікую шкоду. І хоць сатанінская палітыка не магла прыпыніць разьвіцьцё хрысьціянства, яна ўнесла некаторыя карэктывы ў тутэйшае касьцельнае жыцьцё. Тутэйшая спэцыфіка вымагае ад нас больш гнуткай палітыкі”, — кажа малады дыякан, які спадзяецца налета быць высьвечаным у ксяндзы. Ён зь дзяцінства марыў быць беларускім ксяндзом. Сэмінарыю сканчае ў Польшчы і ня можа дачакацца, калі вернецца на Бацькаўшчыну. Дыякан кажа, што спалучэньне мяккасьці й гнуткасьці касьцельнае палітыкі з асабістай ахвярнасьцю многіх сьвятароў — асаблівасьць беларускага Касьцёлу.

У прыватных гутарках з ксяндзамі я пыталася, ці ня ёсьць гэтая палітыка нейкім маральным рэлятывізмам, канфармізмам. Ці ня стане Беларусь краінай рэфармацыі Касьцёлу, гэткай, як ЗША, дзе пасьля сёлетняга скандалу з масавай пэдафіліяй сярод сьвятароў запатрабавалі магчымасьці спавядацца праз Інтэрнэт on-line, сьвятарства жанчын, прызнаньня гомасэксуалізму нармальнай зьявай і скасаваньня цэлібату.

Беларускія ксяндзы рашуча адпрэчваюць такія ідэі. Яны застаюцца кансэрватыўнымі і цярпімымі. Мне падаецца, не найгоршае спалучэньне.

Касьцёл стаіць на камянях, але не прыдушвае імі людзей.

Сьвятлана Курс

Каментары

Цяпер чытаюць

Завіруха, слізкія дарогі, тралейбусы стаяць, метро перапоўненае. Мінск змагаецца з «Улі»

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Тое, што адбываецца вакол нас, не залежыць ад нас. Шаленства і яшчэ раз шаленства18

Лукашэнка пра выкраданне Мадура: Гэта саступка Трампа вайскоўцам за Афганістан26

У Мінску не толькі заносы, але і заторы, і шматлікія аварыі3

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў19

Затрыманага ў Францыі расійскага баскетбаліста абмянялі на асуджанага ў Расіі француза1

У Беларусі пачалі ставіць банкаматы-рэсайклеры3

Аўтарка «боскага Зураба» рэкламуе сына сваёй сяброўкі з ЗША: «працавіты, не раздураны, свой бізнэс, свой дом»6

Міншчыну накрылі моцны снег і завіруха ВІДЭА4

Куба даўно не жыла добра. Пры гэтым яе эканамічная мадэль і дэмаграфічнае падзенне моцна нагадвае лукашэнкаўскую. Ёй канец?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завіруха, слізкія дарогі, тралейбусы стаяць, метро перапоўненае. Мінск змагаецца з «Улі»4

Завіруха, слізкія дарогі, тралейбусы стаяць, метро перапоўненае. Мінск змагаецца з «Улі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць