Архіў

Kалёнка рэдактара

Мясарубка ўжывую

Тэлебачаньне ператварае вайну ў грандыёзны блякбастэр з амаль пэўным і ўсё ж крышачку непрадказальным канцом. Замест таматнага соку на экранах цячэ сапраўдная кроў — на момант, калі я пішу гэтыя радкі, загінула 67 салдатаў кааліцыі і ня менш за 3000 ірацкіх. Садам, як некалі Сталін, сваіх байцоў ня лічыць. Наадварот, робіць усё, каб павялічыць колькасьць цывільных ахвяраў. Сваю тактыку ён запазычыў у партызанаў другой сусьветнай. Спадзявацца яму больш няма на што. На полі бою шанцаў ірацкая армія ня мае. Прыціснуты да сьценаў сваіх незьлічоных бункераў, пазбаўлены незьлічоных палацаў, Садам без згрызотаў сумленьня кідае на ахвярнік сусьветнае грамадзкае думкі — адзінага, што можа яго ўратаваць, — тысячы жыцьцяў. А мы назіраем за гэтай мясарубкай ужывую. Мы і ёсьць, дарэчы, гэтай самай сусьветнай грамадзкай думкай.

Андрэй Дынько

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі4

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?2

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада2

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

Вольга Гарбунова: Не хачу, каб апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай67

У сяле пад Кіевам сутычкі і страляніна каля дома з вайскоўцамі. Кажуць, што іх утрымлівалі незаконна8

Упершыню малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій не адбылася ва ўсёй Беларусі. Апошнім здаўся Гомель9

У Польшчы знайшлі нелегальную вытворчасць вайсковых дронаў. Большасць абвінавачаных — беларусы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі4

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць