Архіў

Нацыянальны не дзяржаўны

Таварыства беларускай мовы адмовілася ад ідэі стварэньня Нацыянальнага ўнівэрсытэту пад крылом дзяржавы.Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі “Пра сытуацыю вакол Нацыянальнага ліцэю імя Якуба Коласа”, прынятай дэлегатамі VIIІ зьезду ТБМ 12 кастрычніка. На пытаньне аднаго з дэлегатаў “Чаму адмаўляемся ад дзяржаўнага статусу ўнівэрсытэту?” Алег Трусаў адказаў: “Мы разоў дзесяць пісалі Лукашэнку і ягонай Адміністрацыі. Адказ адмоўны. Дык навошта адзінаццаты раз пісаць? Пагатоў, гэтую заяву складалі выкладчыкі і бацькі Беларускага ліцэю — ім зь сярэдзіны лепш відаць, як варта рабіць”.

Уладзімер Колас узьняўся зь месца для тлумачэньня: “За прыватнымі ліцэямі будучыня”.

Яшчэ з паўгоду таму А.Трусаў казаў, што Нацыянальны ўнівэрсытэт павінен быць толькі дзяржаўны: мы ўсе падаткаплатнікі, дык, маўляў, мусім патрабаваць, каб нам давалі за нашыя грошы ўсе належныя даброты. Былі нават спадзевы на спрыяньне з боку Адміністрацыі прэзыдэнта ў разьвязаньні гэтае праблемы. Сёньня такіх ілюзіяў ужо няма. “Апошнім часам адбыўся “адкат” улады з ужо абгавораных пазыцыяў, — кажа намесьнік Трусава Сяргей Кручкоў. — Хочацца верыць, што гэта часова. Сёньня да нас прыйшоў з сваімі прапановамі У.Колас: магчыма, мы будзем ствараць пакуль што віртуальны ўнівэрсытэт з дыстанцыйным навучаньнем. Пры гэтым саму навучальную ўстанову можна і не рэгістраваць, абы яна давала нармальную адукацыю”. Апошняе, з увагі на дыстанцыйнасьць ды віртуальнасьць такой ВНУ, — у найбольшай небясьпецы. Дый якую вагу будзе мець дыплём незарэгістраванага ўнівэрсытэту? “Каб дыплёмы мелі належны статус, студэнты нейкі час, верагодна, будуць навучацца ў эўрапейскіх ВНУ”, — адказвае С.Кручкоў.

Не асабліва спадзяецца ТБМ і на беларусізацыю электронных СМІ. Па русіфікаваным БТ і FM-станцыях Таварыства зьбіраецца ўдарыць недзяржаўным нацыянальным тэлеканалам. Праца над якім, нібыта, ужо на апошняй стадыі. Пра падрабязнасьці С.Кручкоў гаварыць адмовіўся: “Баюся, пачнецца паляваньне на ідэю й тых, хто штурхае гэтую ідэю”. Практычна гатовая й кампутарная праграма праверкі артаграфіі беларускамоўных тэкстаў, паведаміў сп.Сяргей. Яна будзе існаваць у двух варыянтах — для “тарашкевіцы” і для “наркамаўкі”.

Зьезд крыху нагадваў сход пэнсіянэраў: пераважалі “тыя, каму за пяцьдзясят”. Аднак паэтка Лера Сом раіць асабліва не пераймацца з гэтай нагоды — маўляў, на зьезд выбіралі зважаючы на аўтарытэт і рэгаліі. “Тыя, каму сёньня па дваццаць гадоў, яшчэ пабойваюцца ехаць на такое мерапрыемства. Гадоў празь пяць яны “абатруцца”, і тады сытуацыя будзе выглядаць зусім іначай”.

Трусава ў кулюарах хвалілі. За ім у ТБМ зьмяніўся спосаб кіраваньня. Старшыні суполак бяруць на сябе пераважна каардынацыйныя функцыі, даючы шараговым тэбээмаўцам усяляк выяўляць ініцыятыву. “Трусаў ніколі не адмаўляе, калі нават на момант прапановы ня дужа верыць у рэальнасьць прапанаванай справы”, — гаворыць С.Кручкоў. Відаць, гэтыя якасьці паспрыялі таму, што старшыню з усім ягоным “урадам” пераабралі на наступны тэрмін.

Адам Воршыч

Каментары

Цяпер чытаюць

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры26

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Усе навіны →
Усе навіны

«Зло і вар’яцтва». MAGA-актывісты сталі патрабаваць адстаўкі Трампа за здраду ідэі «Амерыка перш за ўсё»16

«Папярэднічаў працяглы канфлікт». Следчыя расказалі падрабязнасці пра забойства падлетка ў гомельскім каледжы3

Адну з мінскіх паліклінік затапіла гарачай вадой

У Мінску неадэкватны мужчына разграміў дзіцячы сад4

Што плануе беларуская моладзь? Дзяўчаты — палепшыць матэрыяльнае становішча, хлопцы — стварыць сям'ю18

У беларускай правінцыі масава закупаюцца бронекамізэлькамі13

Беларусы сталі часцей жаніцца, але разводзяцца па-ранейшаму шмат4

Вэнс раскрытыкаваў «таргі» паміж Украінай і Расіяй за «некалькі квадратных кіламетраў»12

Іран зноў закрыў Армузскі праліў з-за дзеянняў Ізраіля16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры26

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць