Архіў

Анатоль Грыцкевіч: Акадэмію прывязаць да карпарацый

У сьвяточны для Акадэміі год доктар гістарычных навук, прафэсар Анатоль Грыцкевіч сьвяткуе асабісты юбілей.

Шаснаццаць гадоў зь сямідзесяці пяці ён адпрацаваў у Інстытуце гісторыі АН. Акадэмія была сталінскім дзіцем, пакліканым узяць пад кантроль навукоўцаў і прымусіць іх працаваць выключна пад дзяржзаказ. А цяпер? А заўтра? Пра сёньняшні стан акадэмічнай навукі з сп.Грыцкевічам гутарыць карэспандэнт «НН».

Анатоль Грыцкевіч: Рэфармаваньня Акадэміі два гады таму як такога не было. «Рэформа» мела на мэце ўзяць пад поўны кантроль усю навуку і навукоўцаў ды атрымліваць ад Акадэміі большы прыбытак. Цяперашняя навуковая адміністрацыя робіць стаўку на прыкладную навуку, «практычную». Дзеля гэтага рэформа й праводзілася. А тэарэтычная навука, як заўсёды, будзе на другім пляне.

«НН»: А як супрацоўнікі паставіліся да кантролю з боку ўлады?

А.Г.: Наколькі я ведаю, яны былі задаволеныя, бо спадзяваліся, што будзе больш грошай. Так што заменай выбарнага прэзыдэнта на прызначанага ўся рэформа й абмежавалася.

«НН»: Міхаіл Мясьніковіч на юбілейным сходзе зазначыў, што цяпер навукоўцы вяртаюцца з-за мяжы ў Беларусь, у прыватнасьці — у Акадэмію.

А.Г.: Я ня ведаю такіх выпадкаў. Тыя, хто на Захадзе ўладкаваўся (а ўладкавацца там можна, асабліва работнікам тэхнічных спэцыяльнасьцяў, калі яны маюць здольнасьці), там і застаюцца. Там лепшыя ўмовы для экспэрымэнтаў, лепшая тэхнічная база, болей магчымасьцяў надрукавацца. Надрукавацца — гэта таксама важна: цяпер жа не XVIII ст., калі навуковец мог працаваць толькі дзеля сваёй цікавасьці.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Гутарыў АШ

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая97

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

«Сапраўдныя бандзюганы». Лукашэнка расказаў пра аперацыю па затрыманні кантрабандыстаў на мяжы8

Палітвязняў пачалі масава выпускаць з калоній і з хімій6

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць вярнуць захопленыя літоўскія фуры6

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні19

Памёр украінскі патрыярх Філарэт1

Чака Норыса экстранна шпіталізавалі на Гаваях пасля цяжкой медыцынскай сітуацыі3

За палітыку асудзілі былога сябра ЛДПБ, які трымаў стрыптыз-клуб на Зыбіцкай3

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў17

Данія ўсур'ёз рыхтавалася да вайны з ЗША, у Грэнландыю былі перакінутыя запасы донарскай крыві і выбухоўка6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая97

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць