Архіў

Дагары нагамі, альбо Высакародны каўбой Джо

Нядаўна мне давялося пісаць пра плякат, які я бачыў на свае вочы амаль у самым цэнтры Менску. На агромністым рэклямным стэндзе — велізарны мэдаль з выяваю Сталіна й надпіс «За адвагу». Кампазыцыя прысьвечана тэме 60-годзьдзя «вызваленьня Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Мне падалося, што плякат ня толькі ўтрымлівае фальш (бо на мэдалі «За адвагу» няма партрэту правадыра). Гэткая «вонкавая агітацыя», на маю думку, зьневажае памяць мільёнаў ахвяр вайны, якія трэба аднесьці на сумленьне як Гітлера, так і ягонага даваеннага хаўрусьніка — «архістратэга» Сталіна.

І вось на адным з інтэрнэт-форумаў выпадкова патрапіў на вочы водгук на маю публікацыю. Нейкі малады чалавек — людзі старога веку наўрад ці бяруць удзел у «форумах» — з сарказмам гаворыць, што калі б нацыяналісты прыйшлі да ўлады, дык адразу б зьнесьлі помнік Перамогі. Маўляў, нічога сьвятога ў цяперашніх «нацыяналістаў» і «дэмакратаў» не засталося — нават Перамогу разам са Сталіным гатовы перакрэсьліць. Мне падалося цікавым паспрабаваць зразумець лёгіку маладога пакаленьня — прынамсі, тае яе часткі, думкі якой выказвае невядомы мне ўдзельнік дыскусіі.

Мне здаецца, што менавіта на гэтае пакаленьне, якое ведае пра вайну хіба што зь фільмаў кшталту «Вызваленьня» і «17 імгненьняў вясны», падсьвядома разьлічваюць улады. Сапраўдных удзельнікаў вайны праз 10 год амаль не застанецца. Зрэшты, нічога пра яе ня ведаюць, бадай, і тыя, хто сёньня вырашыў усталяваць у беларускай сталіцы стэнд з выявай Сталіна. Для іх гэта кшталту «каўбоя Мальбара» з рэклямы цыгарэтаў, гэткі модны брэнд нашага часу. Сталін — гэта таксама свайго роду каўбой, анкл Джо (як яго называлі на Захадзе) — рэспэктабэльны дзядзька з характарным тварам: высакародная сівізна, ласкавая ўсьмешка хаваецца ў пажаўцелых ад тытуню вусах, хітра прыжмураныя вочы, пранікнёны мудры позірк. Адным словам — правадыр. Амаль што як Садам Хусэйн. Ці бэн Ладэн, які «паказаў» гэтым «амэрыкосам».

Дарэчы, я ня ўтрырую. Адзін беларускі анархіст апантана даводзіў мне, што Лукашэнка — хаўрусьнік левакоў і ўвогуле антыглябалісцкага руху, паколькі ён выступае супраць амэрыканскага імпэрыялізму. Трэба думаць, папярэднікамі ў гэтай барацьбе былі «тата Док», Пол Пот, а таксама былы імпэратар-людажэрац Бакаса, які быў вялікім сябрам Леаніда Брэжнева.

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Віталь Тарас

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая104

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам частку пахавальні Радзівілаў выкарыстоўваюць як склеп для бульбы3

У Полацку знеслі дарэвалюцыйны дом святара, які быў пад аховай на паперы

Украінскі вайсковец, які трапіў у палон і быў прызнаны мёртвым, прыйшоў на ўласную магілу ФОТАФАКТ

Лукашэнка расказаў, што амерыканцы думаюць над купляй Нежынскага рудніка калійных соляў8

Лукашэнка заявіў, што Трамп яго запрасіў у Фларыду7

У Купянску знішчылі ўсю групу расіян, якая некалькі месяцаў сядзела ў разбомбленай бальніцы. Не выйшаў ніхто4

«Сапраўдныя бандзюганы». Лукашэнка расказаў пра аперацыю па затрыманні кантрабандыстаў на мяжы8

Палітвязняў пачалі масава выпускаць з калоній і з хімій6

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць вярнуць захопленыя літоўскія фуры7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая104

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць